Беларускія рыбакі — у дзясятцы наймацнейшых у свеце!. 21.by

Беларускія рыбакі — у дзясятцы наймацнейшых у свеце!

16.06.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская каманда Fіshprofі FFF Sensas з Мінска ўвайшла ў дзясятку наймацнейшых на ХХХ чэмпіянаце свету па лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай сярод клубаў. Пра гэта паведаміў капітан каманды Віталь Кіеня.  

Масавымі спаборніцтвамі па рыбнай лоўлі адкрылі рыбацкі сезон работнікі, іх сем'і і госці прыгараднага КСУП "Усход" Гомельскага раёна. Кожную вясну ў гаспадарцы зарыбляюць мясцовае возера, а летам некалькі разоў наладжваюць спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і свята з папулярызацыяй прадукцыі ўласнай вытворчасці.

— Упершыню ўзяўшы ўдзел у чэмпіянаце такога ўзроўню, мы абыгралі знакамітыя каманды з Іспаніі, Германіі, Венгрыі, Партугаліі і іншых краін і занялі высокае восьмае месца, — сказаў ён.

Удзел Беларусі ў элітным спаборніцтве рыбакоў дазволіў вывесці нацыянальны рыбалоўны спорт на новы, міжнародны ўзровень. У склад беларускай каманды ўвайшлі чэмпіён Беларусі 2009 года Віталь Кіеня, бронзавы прызёр чэмпіянату краіны Валерый Дайнека, самы вопытны беларускі спартсмен Алег Закржэўскі, вядомыя беларускія спартсмены Яўген Сас і Аляксей Бежук, а таксама запрошаны рыбак — Ёнас Яблонскіс. Трэнер каманды — Дзмітрый Рускевіч.

Сёлета чэмпіянат прымала Польшча. З-за ўмоў надвор'я за тыдзень да пачатку спаборніцтваў было зменена месца яго правядзення: замест раней запланаванай рыбалкі высокага ўзроўню на рацэ Варта вядомыя рыбакі свету сабраліся на вяслярным канале возера Мальта ў Познані. У сёлетнім чэмпіянаце ўдзельнічала рэкордная колькасць камандаў з 31 краіны свету.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская каманда Fіshprofі FFF Sensas з Мінска ўвайшла ў дзясятку наймацнейшых на ХХХ чэмпіянаце свету па лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай сярод клубаў. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика