Англія – Алжыр – 0:0. 21.by

Англія – Алжыр – 0:0

19.06.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На чэмпіянаце свету па футболе – калі меркаваць толькі па выніку матчу– грымнула чарговая сенсацыя. Зборная Англіі не змагла перайграць зборную Алжыра – 0:0.Але толькі варта было паглядзець матч - ніякай сенсацыі нібы і няма. Англія нічога не паказала ў сённяшняй гульні. Руні, Лэмпард, Джэрард, пры канцы матчу выпушчаны Краўч нічога не паказалі.

Алжыр папросту не даў фаварытам чэмпіянату свету – сёй-той аддаваў падапечным Фабіё Капела калі не першае месца, то мінімум выхад у фінал – выйграць.

Нагадаем, што сёння ў гэтай жа групе зборныя Славеніі і ЗША згулялі ўнічыю – 2:2.

Пасля 2-х тураў: Славенія – 4, Англія, ЗША – 2, Алжыр – 1.

У апошнім 3-м туры, у наступную сераду, гуляюць Англія – Славенія, ЗША – Алжыр.

Пасля двух тураў фаварыты чэмпіянату свету маюць толькі 2 пункты і рызыкуюць не выйсці з групы. Каб выйсці ў плей-оф Англіі трэба мусова перамагаць Славеніі, а славянам, у сваю чаргу, ні ў якім разе нельга прайграваць, калі яны разлічваюць на наступны раўнд.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чэмпіянаце свету па футболе – калі меркаваць толькі па выніку матчу– грымнула чарговая сенсацыя. Зборная Англіі не змагла перайграць зборную Алжыра –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика