Францыя ў пралёце. 21.by

Францыя ў пралёце

22.06.2010 20:11 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцэ‑чэмпіёны свету з Францыі аднымі з першых скончылі барацьбу на мундыяле.

У заключным туры групавога этапу французам абавязкова трэба было перамагаць Паўднёва‑Афрыканскую Рэспубліку. Пры гэтым спадзявацца, што Уругвай і Мексіка не разыграюць нічыю.

У прынцыпе, другая частка была выкананая.

Уругвай дзякуючы голу Суарэса атрымаў мінімальную перамогу над Мексікай.

А вось Францыя з сваю задачу выканала на двойку. Каманда Раймона Даменека абсалютна нечакана саступіла гаспадарам турніру.

Яшчэ ў першым тайме Кхумалу і Мфела стварылі салідны задзел для сваёй зборнай.

Малуда змог адыграць адзін мяч, але на большае французскія футбалісты былі не ў стане.

Францыя едзе дамоў. Спыняе барацьбу і каманда ПАР, бо рознасць мячоў у яе горшае, чым у мексіканцаў.

Становішча ў групе А: Уругвай — 7 пунктаў, Мексіка — 4, ПАР — 4, Францыя — 1.

Вечарам а 21:30 сустракаюцца Аргенціна — Грэцыя, Паўднёвая Карэя — Нігерыя.
Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцэ‑чэмпіёны свету з Францыі аднымі з першых скончылі барацьбу на мундыяле.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика