Японцы выехалі ў плэй‑оф на Хондзе
25.06.2010 00:39
—
Новости Спорта
|
Каманда з Краіны ўзыходзячага сонца шакіравала стойкіх скандынаваў двума трапнымі штрафнымі ўдарамі ў першым тайме. Спачатку забіў Кейсуке Хонда, а потым Ясухіто Эндо. Японцы былі надзвычай спакойнымі. Яны кантралявалі ход паядынку. Але хвілін за 10 да фінальнага свістка паўднёваафрыканскі арбітр угледзеў парушэнне правіл у штрафной японцаў. Томасан пенальці не забіў, але ўдала сыграў на дабіванне. Зрэшты, японцы зноў зрабілі лік камфортным для сябе. Пасля ідэальнай перадачы Хонды гол забіў Окадзакі — 3:1. Галандцы, якія выканалі задачу выхаду ў 1/8 фіналу яшчэ раней, перамаглі Камерун з лікам 2:1. У «аранжавых» адзначыліся ван Персі і Хунтулар, у «львоў» адзіны гол з пенальці забіў Это’О. Становішча ў групе: Галандыя — 9 пунктаў, Японія — 6, Данія — 3, Камерун — 0. Такім чынам, сёння вызначыліся яшчэ дзве пары 1/8: Парагвай — Японія, Галандыя — Славакія. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гульня групы Е паміж Японіяй і Даніяй была прынцыпова важнай. Пераможца паядынку атрымліваў вакансію ў плэй‑оф, а прайграўшы збіраў манаткі і выпраўляўся...
|
|