49‑гадовая Эліна Зверава выйграла чэмпіянат Беларусі па лёгкай алтетыцы ў кіданні дыска
28.06.2010 10:54
—
Новости Спорта
|
Узнагароды адкрытага чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы разыграны 26—27 чэрвеня ў Гродне. Спаборніцтвы сталі асноўным этапам адбору спартсменаў на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе 27 ліпеня — 1 жніўня ў Барселоне,
паведамляе сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. У штурханні ядра ў жанчын залаты медаль з лепшым вынікам сезона ў свеце (20,95 м) заваявала бронзавы прызёр пекінскай Алімпіяды, чэмпіёнка свету‑2010 у памяшканні Надзея Астапчук. «Вынікам незадаволена, — заявіла Астапчук. — Разлічвала ўстанавіць новы нацыянальны рэкорд, гэта значыць пабіць сваё ж дасягненне — 21,09. Мы зусім нядаўна закончылі штурхаць з вялікай вагой, так што рэкорд адкладзем да наступнага старту». Другое месца заняла алімпійская чэмпіёнка Сіднея Яніна Правалінская‑Карольчык (19,63 м). У кіданні молата сярод мужчын Павел Крывіцкі (Гродзенская вобласць) паказаў вынік 80,29 м (трэці вынік сезона ў свеце) і атрымаў перамогу на чэмпіянаце. »У Барселоне стаўлю перад сабой самыя высокія задачы, бо гэта будзе мой першы чэмпіянат Еўропы», — адзначыў спартсмен. Алімпійская чэмпіёнка Сіднея Эліна Зверава (Мінск) выйграла турнір у кіданні дыска (58,52 м). «Не скажу, што задаволена вынікам, але думаю, пакуль я ў сектары, маладому пакаленню ёсць чаму павучыцца. Заўсёды добра, калі ёсць за кім цягнуцца. Калі хто з дзяўчат мяне абыграе, я буду толькі рада», — сказала Зверава. Упершыню ў сезоне на старт выйшла алімпійская чэмпіёнка Афін у бегу на 100 м Юлія Несцярэнка (Брэсцкая вобласць), якая выйграла свой папярэдні забег (11,53 секунды). У фінале яна зрабіла фальстарт і была вымушана пакінуць дарожку.Званне чэмпіёнкі заваявала Алена Неўмяржыцкая (11,05 — лепшы вынік сезона ў Еўропе). Аляксандр Ліннік (Мінская вобласць), які сёлета будзе ўдзельнічаць ад Беларусі на чэмпіянаце свету сярод юніёраў, на нацыянальным першынстве стаў пераможцам на дыстанцыях 100 і 200 м (21,15). На стометроўцы Ліннік устанавіў новы нацыянальны юніёрскі рэкорд (10,42). Бронзавы прызёр маладзёжнага чэмпіянату Еўропы‑2009 Аліна Талай (Віцебская вобласць) атрымала перамогу і ўстанавіла асабісты рэкорд на дыстанцыі 100 м з бар’ерамі (12,87 — сёмы вынік сезона ў Еўропе). Максім Лынша (Брэсцкая вобласць) заваяваў «золата» на дыстанцыі 110 м з бар’ерамі (13,69). На дыстанцыі 400 м перамагла Кацярына Мішына (Мінск — Брэсцкая вобласць) — 53,19. Алена Кіевіч (Брэсцкая вобласць) фінішавала першай на дыстанцыі 200 м (23,15). У жаночым эстафетным бегу перамагла зборная Беларусі (Юлія Балыкіна, Алена Кіевіч, Алена Неўмяржыцкая, Ганна Ляпешка) — 43,96. Другое месца ў першай каманды Брэсцкай вобласці, за якую бегла Юлія Несцярэнка. Вольга Краўцова (Гродзенская вобласць) выйграла на дыстанцыі 5.000 м (15.39,09) і выканала кваліфікацыйны нарматыў на чэмпіянат Еўропы. Прайшлі спаборніцтвы па спартыўнай хадзьбе, у якіх узялі ўдзел мацнейшыя беларускія атлеты, у іх ліку — 10 майстроў спорту міжнароднага класа. Мужчыны змагаліся за ўзнагароды на дыстанцыях 20 і 50 км, жанчыны — 20 км. На «дваццатцы» перамогу атрымаў сярэбраны прызёр маладзёжнага чэмпіянату Еўропы‑2009 і ўдзельнік чэмпіянату свету ў Берліне Дзяніс Сімановіч (Гродзенская вобласць) — 1:21.39. у актыве Сімановіча ўжо ёсць допуск на чэмпіянат Еўропы. На дыстанцыі 50 км званне чэмпіёна краіны заваяваў Дзяніс Краўчук (Гродзенская вобласць) — 4:02.23. У жанчын перамагла 19‑гадовая Аліна Мацвяюк (1:32.06). У чэмпіянаце ўзялі ўдзел амаль два дзесяткі атлетаў з Літвы.На дыстанцыі 400 м Гуогіс Сілвестрас (51,72) вырваў перамогу ў Сяргея Сяркова (Магілёўская вобласць), які адстаў на 0,13 секунды. У камандным заліку перамагла зборная Брэсцкай вобласці (447,5 бала). На другім месцы — атлеты Гродзенскай вобласці (443,5), на трэцім — Мінска (298,5). У каманду, якая накіруецца ў Барселону, будзе ўключана прыблізна 40 спартсменаў. Канчатковы склад будзе названы ў сярэдзіне ліпеня пасля спаборніцтваў у Мінску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагароды адкрытага чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы разыграны 26—27 чэрвеня ў Гродне. Спаборніцтвы сталі асноўным этапам адбору спартсменаў на чэмпіянат... |
|