У Беларусі створана першая жаночая хакейная каманда
30.06.2010 10:53
—
Новости Спорта
|
Яна называецца «Пантэра».
27 мая каманда была зарэгістравана як юрыдычная асоба — ТАА «Жаночы хакейны клуб» і ў хуткім часе ўвайшла ў склад чальцоў ФХРБ. Асноўная задача каманды — папулярызацыя жаночага хакею на тэрыторыі краіны і стварэнне базы для фарміравання нацыянальнай зборнай. Генеральным дырэктарам клуба стаў Барыс Тартуноў, а галоўным трэнерам — Васіль Панкоў. Першы збор каманды адбудзецца 1 жніўня ў Раўбічах, дзе дзяўчаты і будуць гуляць на працягу сезона. Беларускі заявіліся ў адкрыты чэмпіянат Латвіі, дзе выступяць таксама чатыры каманды краіны‑гаспадыні і тры каманды з Эстоніі.Першыя юныя хакеісткі ў Беларусі пачалі з’яўляцца некалькі гадоў таму. «Гэтым заўзятым і таленавітым дзяўчынкам вельмі хацелася гуляць у хакей, хаця гэта і было спалучана для іх і іх бацькоў з цэлым шэрагам цяжкасцяў», — адзначаецца ў паведамленні. Цяпер жаночы хакей афіцыйна ўключаны ў праграму развіцця хакею на 2010—2014 гады. Прадугледжваецца, у прыватнасці, стварэнне аддзяленняў жаночага хакею ў існуючых спецыялізаваных хакейных ДЮСШ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна называецца «Пантэра». 27 мая каманда была зарэгістравана як юрыдычная асоба — ТАА «Жаночы хакейны клуб» і ў хуткім часе ўвайшла ў склад чальцоў... |
|