Зачынілася газета «Наш спорт». 21.by

Зачынілася газета «Наш спорт»

02.07.2010 10:50 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэспубліканская газета «Наш спорт» 1 ліпеня спыніла сваё існаванне. Гэты сродак масавай інфармацыі выпускала магілёўскае выдавецтва «Ніка». Газета не дажыла месяц да свайго шасцігоддзя.

Выданне з’явілася ў жніўні 2004 года, незадоўга да старту летніх Алімпійскіх гульняў у Афінах. «Наш спорт», які меў трохтысячны наклад і распаўсюджваўся па ўсёй тэрыторыі Беларусі, пісаў пра падзеі ў айчынным і сусветным спорце. Профільнымі тэмамі газеты былі гульнёвыя віды спорту: футбол, гандбол, хакей. За шэсць гадоў свет пабачыла 308 нумароў газеты.

«Наш спорт» выходзіў раз на тыдзень па серадах на 32 палосах.

«Асноўная прычына закрыцця газеты эканамічная, — заявіла БелаПАН заснавальнік выдавецтва Іна Гогарава. — Нам стала нявыгадна выпускаць «Наш спорт». Канешне, ад выпуску газеты мы атрымлівалі прыбытак, але ён быў у разы меншы за чаканы. Мы спрабавалі прадаць »Наш спорт», але дастойных прапаноў, на жаль, атрымаць не змаглі. Выдавецтва »Ніка» працягне выпуск газеты «Четверг», якая, як і »Наш спорт», прыходзіць да чытачоў па серадах».

Раней з эканамічных прычын закрыліся газеты «Спорт‑курьер» і «Советский спорт в Белоруссии».


Алесь Ляўчук, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканская газета «Наш спорт» 1 ліпеня спыніла сваё існаванне. Гэты сродак масавай інфармацыі выпускала магілёўскае выдавецтва «Ніка». Газета не дажыла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика