Галоўны трэнер БАТЭ: Мы. 21.by

Галоўны трэнер БАТЭ: Мы

05.08.2010 10:51 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы адчуваем вялікае расчараванне», — заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка пасля завяршэння матчу ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена».

Сустрэча прайшла 4 жніўня ў сталіцы Даніі і завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 3:2 (першая сустрэча — 0:0).

«Думаю, гульня спадабалася ўсім, хто на ёй прысутнічаў, — сказаў Ганчарэнка. — Мы разыгралі своеасаблівы футбольны трылер, дзе спачатку мы прапусцілі два хуткія галы, а потым змаглі адыграцца. На другі тайм выходзілі з надзеяй, што мы здолеем прайсці ў наступны раунд. На жаль, не атрымалася».

Паводле слоў Ганчарэнкі, БАТЭ меў пэўныя праблемы ў цэнтры абароны, у сувязі з чым не хапала хуткага пераходу ад абароны да атакі.

«У цэлым, калі прыбраць адмоўныя эмоцыі, мы правялі добры матч», — заўважыў галоўны трэнер барысаўскага клуба. Гульцам пасля завяршэння матчу Ганчарэнка, паводле яго слоў, пакуль нічога не сказаў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы адчуваем вялікае расчараванне», — заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка пасля завяршэння матчу ў адказ 3-га кваліфікацыйнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика