БАТЭ можа згуляць з «Рапідам» або ФК «Сібір», «Дынама» — з «Напалі», а «Дняпро» — з «Фенербахчэ». 21.by

БАТЭ можа згуляць з «Рапідам» або ФК «Сібір», «Дынама» — з «Напалі», а «Дняпро» — з «Фенербахчэ»

06.08.2010 10:51 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 6 жніўня, а 14:30 у швейцарскім Ньёне пройдзе лёсаванне плей-оф Лігі Еўропы, у які прабіліся мінскае «Дынама» і магілёўскі «Дняпро», а таксама будзе выступаць пасля вылету з Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ.

У плей-оф згуляюць 74 каманды:

24 каманды, што пачынаюць шлях у еўракубках («Порту», ЦСКА, ПСЖ, «Ювентус», «Ліверпуль», «Манчэстар Сіці» і г.д.), да іх дадаюцца 15 няўдачнікаў 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў (БАТЭ, «Лех») і 35 пераможцаў 3-га раўнду Лігі Еўропы (г.зн.«Дынама», «Дняпро», «Сібір»).

Для зручнасці лёсавання 74 каманды разбітыя на сем груп: пяць па 10 і дзве па 12. Каманды з адной краіны не могуць згуляць міжсобку.

БАТЭ трапіў у 6-ю групу як сеяная каманда (сюды, як сеяныя, трапілі ПСВ, «Штутгарт», «Бешыкташ» - БАТЭ з імі не згуляе"

і іх магчымымі супернікамі могуць стаць

венскі «Рапід», «Сібір» (Навасібірск, Расія), «Марыціму» (Партугалія), «Слован» (Браціслава, Славакія), ХІК (Хельсінкі, Фінляндыя), ТНС (Уэльс).

Мінскае «Дынама» і «Дняпро» трапілі ў лік несеяных:

Імавернымі супернікамі «Дынама» (група 3) могуць стаць:

«Спортынг» (Лісабон, Партугалія), «Ліль» (Францыя), «Бруге» (Бельгія), «Металіст» (Харкаў, Украіна), «Напалі» (Італія).

Супернікамі «Дняпра (група 7) могуць стаць

іспанскі «Вільярэал», стамбульскі «Фенербахчэ» (Турцыя), «Манчэстар Сіці» (Англія), маскоўскі «Лакаматыў», «Одэнсэ» (Данія), «Дынама» (Заграб, Харватыя).

Матчы плей-оф Лігі Еўропы пройдуць 19 і 26 жніўня.

Пераможца плей-оф выходзіць у групавы турнір Лігі Еўропы, у якім у мінулым годзе гуляў БАТЭ. Барысаўскі клуб заняў тады 3-е месца, прапусціўшы наперад «Бенфіку» і «Эвертан», і апярэдзіўшы грэцкі АЕК.

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика