БАТЭ трапіўся ў адну групу з АЗ, «Дынама» (Кіеў) і «Шэрыфам»
27.08.2010 15:52
—
Новости Спорта
|
Барысаўскі БАТЭ даведаўся сваіх супернікаў па групавым этапе Лігі Еўропы. Беларусы ўпершыню пры лёсаванні трапілі ў трэці «кошык». З лёгкай рукі найлепшага футбаліста сёлетняга чэмпіянату свету Дыега Фарлана, барысаўцы трапілі ў групу Е. Супернікі нашай каманды — АЗ (Алкмаар, Галандыя), «Дынама» (Кіеў, Украіна), «Шэрыф» (Ціраспаль, Малдова).Дарэчы, апошнюю каманду трэніруе беларус Андрэй Сасніцкі. Познанскі «Лех», дзе гуляе беларус Сяргей Крывец, трапіў у «групу смерці» да турынскага «Ювентуса», «Манчэстэр Сіці» і аўстрыйскага «Зальцбурга». «Зеніту» Юрыя Жаўнова ў дасталіся бельгійскі «Андэрлехт», грэцкі АЕК і харвацкі «Хайдук». Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супернікаў барысаўчан вызначаў найлепшы футбаліст сёлетняга чэмпіянату свету Дыега Фарлан.
|
|