Стартавалі з пройгрышу
11.09.2010
—
Новости Спорта
|
Падтрымаць сталічнае "Дынама" у стартавым матчы супраць "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада сабралася на "Мінск-Арэне" больш за 10 тысяч заўзятараў. Усё зразумела: новыя каманда і трэнер, а таксама "свежыя" надзеі на гэты сезон. Але пасля матчу чамусьці ўражанні былі старымі — наша каманда зноў саступіла (1:3), хоць, здавалася б, павінна была выйграваць. Як пасля гэтага не пагадзіцца з трэнерам ніжагародцаў Уладзімірам Галубовічам, што матч выйграў той, хто больш хацеў? Марэк Сікора не пагадзіўся: — Жадання выйграць у нас таксама можа быць і многа, аднак мне не зразумелы стан каманды раніцай і ўвечары. Уранку на раскатцы я бачыў іншую каманду — хуткую. Адзін гол дома — гэтага мала для таго, каб выйграць... Прычына ў саміх гульцах. Якія высновы зраблю? Пасля матчу прайшло 10 хвілін — ужо ніякіх...Будзем спадзявацца, што ў суботу ўбачым іншую каманду. Нельга не адзначыць, што звяно, набытае ў "Барыса" — Спірыдонаў — Штумпэл — Глазычаў, з якім былі звязаныя асаблівыя спадзяванні, пакуль ніяк сябе не праявіла. Ні падчас перадсезонных спарынгаў, ні ў першым матчы небяспекі для суперніка ад яго было ніколькі не больш, чым ад астатніх троек нападаючых. Будзем спадзявацца, што першы матч — не паказчык. Наступны матч "Дынама" правядзе сёння: у 17 гадзін на "Мінск-Арэне" каманда згуляе супраць яраслаўскага "Лакаматыва". Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падтрымаць сталічнае "Дынама" у стартавым матчы супраць "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада сабралася на "Мінск-Арэне" больш за 10 тысяч заўзятараў. Усё...
|
|