Расійскі футбол пяройдзе на сістэму «восень-вясна». 21.by

Расійскі футбол пяройдзе на сістэму «восень-вясна»

13.09.2010 14:54 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў маскоўскім Доме футбола адбылося пасяджэнне выканкама Расійскага футбольнага саюза. Па яго выніках прэзідэнт РФС Сяргей Фурсенка выступіў перад журналістамі з заявай, згодна з якім большасць членаў выканкама выказалася за пераход чэмпіянату Расіі на сістэму «восень-вясна». Мяркуецца, што сезон 2011/2012 пройдзе ў тры колы.

1 чалавек прагаласаваў супраць, 1 устрымаўся. Не падтрымаў гэту ініцыятыву прэзідэнт Прафесійнай футбольнай лігі Мікалай Талстой, паведамляеСпорт-Экспресс. ***

Што да беларускага чэмпіянату, то па сістэме «восень-вясна» ён праводзіўся тры сезоны: 1992/92, 1993/94, 1994/1995, а потым было перайсці на сістэму «вясна-восень», паколькі зімой, у перапынку паміж першым і другім коламі, адбывалася вялікая ратацыя складаў камандаў, а таксама ўмовы надвор’я не дазвалялі праводзіць матчы ў канцы лістапада і ў сакавіку, не кажучы ўжо пра зіму.

Паводле сістэмы «вясна-восень» праводзяцца зараз чэмпіянаты ў Ісландыі, Ірландыі (але ў Паўночнай Ірландыі — восень-вясна), Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, на Фарэрах, у Эстоніі, Латвіі і Літве.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў маскоўскім Доме футбола адбылося пасяджэнне выканкама Расійскага футбольнага саюза. Па яго выніках прэзідэнт РФС Сяргей Фурсенка выступіў перад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика