Сяргей Гурэнка прайграе, але не здаецца. 21.by

Сяргей Гурэнка прайграе, але не здаецца

14.09.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны трэнер жодзінцаў высветліў адносіны з суддзямі

Тое, што Сяргей Гурэнка не дасць засумаваць у беларускім футболе, пацвердзіў 24 тур чэмпіянату Беларусі. На гэты раз Сяргей Вітальевіч, заўсёды неабыякавы да судзейскай тэмы, вызначыўся запісам у пратаколе: "Пасля заканчэння матчу галоўны трэнер ФК "Тарпеда" Жодзіна Гурэнка С.В. і трэнер Дрозд А.М выйшлі на футбольнае поле і сталі зневажаць судзейскую брыгаду, ужываючы нецэнзурныя выразы. У падтрыбунным памяшканні працягвалі зневажаць, і Гурэнка С.В. пагражаў фізічнай расправай".

Паклала пачатак інцыдэнту падзенне ў штрафной плошчы "Шахцёра" тарпедаўца Антона Бруснікіна, пасля якога, насуперак меркаванням футбалістаў, балельшчыкаў і трэнерскага штаба "Тарпеда", арбітр пенальці не прызначыў. Было гэта ў першым тайме, а ўвогуле матч не быў багаты на моманты і ўсё ішло да мірнай нулявой нічыёй. А на 87-й хвіліне салігарчане пасля банальнага аута забілі гол. Адыграцца "Тарпеда" ні часу, ні сілаў не было — 0:1. Пасля такога інцыдэнту "Тарпеда" яшчэ і аштрафуюць, а галоўны трэнер, цалкам верагодна, паплаціцца дыскваліфікацыяй.

Вызначыўся, праўда, паводзінамі балельшчыкаў, матч паміж наваполацкім "Нафтанам" і барысаўскім БАТЭ. Наваполацкі футбаліст Філіп Рудзік летась меў неасцярожнасць выказацца, што суддзі дапамагаюць БАТЭ. А барысаўскія балельшчыкі дагэтуль не даюць спуску гульцу, і зноў выкрыквалі знявагі ў яго адрас з трыбун. Матч скончыўся на карысць чэмпіёна 1:0, адзіны гол быў забіты Максімам Скавышам у дабаўлены да другога тайма час. БАТЭ мае 54 ачкі, і пасля 24-га тура інтрыга ў барацьбе за золата вастрыню страціла. "Мінск" усухую прайграў на выездзе "Дняпру" — 0:3. Каманда застаецца на другім месцы, але цяпер узмацняецца барацьба за серабро. "Шахцёр" адстае ад "гараджан" на тры ачкі, следам ідзе сталічнае "Дынама". "Бела-блакітныя" разграмілі дома "Белшыну" 4:0 і правялі адзін з лепшых матчаў у перыяд трэнерства Уладзіміра Гольмака.

"Нёман" перамог "Партызан" (2:0), і ў ніжняй частцы турнірнай табліцы адбыліся змены — гродзенскі клуб пакінуў зону вылету, перамясціўшыся на трэці знізу радок. Другі — заняло "Тарпеда", на апошнім — "Партызан". З такім жа лікам згулялі і "Віцебск" з брэсцкім "Дынама". Каманда Юрыя Пунтуса ўзяла верх 2:0.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер жодзінцаў высветліў адносіны з суддзямі Тое, што Сяргей Гурэнка не дасць засумаваць у беларускім футболе, пацвердзіў 24 тур чэмпіянату Беларусі. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика