Глеб згуляў першы матч за "Бірмінгем"
19.09.2010 02:00
—
Новости Спорта
|
Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб згуляў першы матч за свой новы клуб — "Бірмінгем Сіці".
"Бірмінгем" прайграў у суботу, 18 верасня, у чарговым туры англійскай прэм’ер-лігі, на выездзе "Вэст Бромвічу" з лікам 1:3, хоць і першым забіў гол (на 15-й хвіліне вызначыўся Джэром). А.Глеб правёў на полі 83 хвіліны, пасля чаго быў заменены на Жана Басіжура. Праўда, лік да гэтай замены ўжо быў 3:1. Нагадаем, што "Бірмінгему" А.Глеб быў аддадзены ў арэнду "Барселонай" пры канцы жніўня. Аднак у мінулым туры супраць "Ліверпуля" беларус не згуляў праз траўму, атрыманую ў матчы супраць зборнай Румыніі. У наступным туры "Бірмінгем", які займае пасля 5-ці тураў 11-ты радок (1 перамога, 3 нічыі, 1 параза, розніца мячоў 7–8; 6 набраных балаў), згуляе на сваім полі з "Уіганам", што ідзе на 18-м месцы. Матч пройдзе 25 верасня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Бірмінгем" прайграў у суботу, 18 верасня, у чарговым туры англійскай прэм’ер-лігі, на выездзе "Вэст Бромвічу" з лікам 1:3 |
|