У матчы з АZ футбалісты БАТЭ настроеныя толькі на перамогу
29.09.2010 14:56
—
Новости Спорта
|
Гульня пройдзе 30 верасня на сталічным стадыёне «Дынама» (пачатак у 22.05). «Настрой самы баявы. Будзем выходзіць на матч толькі з адной думкай — перамагчы. Іншае і ўявіць не магу, хоць сапернік сур’ёзны», — сказаў футбаліст.Паводле слоў галоўнага трэнера БАТЭ Віктара Ганчарэнкі, вельмі важна, што напярэдадні гэтай сустрэчы каманда перамагла ў матчы нацыянальнага чэмпіянату (2:1 супраць найбліжэйшага праследавацеля «Мінска») і да паядынку з АЗ падыходзіць з добрым настроем. Ганчарэнка адзначыў, што фізічна складана гуляць па цяперашнім графіку (пяты матч за апошнія два тыдні), але з гэтым сутыкаліся многія каманды. Пад пытаннем удзел у матчы капітана Дзмітрыя Ліхтаровіча і Аляксандра Паўлава. Пра саперніка, паведаміў Ганчарэнка, сабрана шмат інфармацыі. У прыватнасці, яго памочнік Вадзім Скрыпчанка выязджаў на апошні матч чэмпіянату Галандыі з удзелам АЗ. Як і ўсе галандскія клубы, АЗ любіць пагуляць з мячом і атакаваць, адзначыў галоўны трэнер БАТЭ. У адрозненне ад стартавага матчу супраць кіеўскага «Дынама», гульцы«Тады гулялі дзве каманды з постсавецкай прасторы, і абодва бакі хацелі даказаць, хто лепшы, хто горшы, а тут мы проста гуляем з еўрапейскай камандай», — адзначыў Віталь Радзівонаў. «І мы, і Кіеў размаўляем на рускай мове, і без перакладчыка ўсё зразумела, а тут цяжэй», — дадаў Ганчарэнка. У першым туры БАТЭ згуляў на выездзе ўнічыю 2:2 з кіеўскім «Дынама», а АЗ выйграў дома ў малдаўскага «Шэрыфа» — 2:1. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Настрой самы баявы. Будзем выходзіць на матч толькі з адной думкай — перамагчы», - сказаў Віталь Радзівонаў.
|
|