Ёсць паўфінал!. 21.by

Ёсць паўфінал!

02.10.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Услед за футбалістамі нас вельмі парадавалі беларускія дзяўчаты ў прыгожых спаднічках. А менавіта — жаночая зборная Беларусі па баскетболе, якая на чэмпіянаце свету ў Чэхіі стварыла сапраўдную сенсацыю, абыграўшы ў 1/4 фіналу з лікам 70:53 каманду Расіі, аднаго з фаварытаў першынства.

Лепшай у складзе нашых стала Алена Леўчанка — 17 ачкоў. Галоўны трэнер зборнай Анатоль Бульскі пасля гульні не мог знайсці слоў: "Хачу падзякаваць сваім дзяўчатам, якія сёння тварылі гісторыю. Больш у мяне няма слоў", — цытуе Буяльскага афіцыйны сайт ФІБА. Сёння ў паўфінале беларускі згуляюць з пераможцай пары Аўстралія — Чэхія. Перамога над расіянкамі з'яўляецца першай у сустрэчах гэтых каманд паміж сабой, і тым яна каштоўная, што адбылася ў такі патрэбны момант. Хто потым успомніць два вераснёўскія паражэнні дома ў таварыскіх сустрэчах? Так трымаць, дзяўчаты, віншуем і яшчэ мацней балеем за вас!  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Услед за футбалістамі нас вельмі парадавалі беларускія дзяўчаты ў прыгожых спаднічках. А менавіта — жаночая зборная Беларусі па баскетболе, якая на чэмпіянаце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика