БАТЭ аступіўся ў Гродне, а «Шахцёр» выйшаў на 2-е месца. 21.by

БАТЭ аступіўся ў Гродне, а «Шахцёр» выйшаў на 2-е месца

03.10.2010 22:04 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У суботу і нядзелю прайшлі матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ не змог сёння ў Гродне абыграць аўтсайдэра беларускага чэмпіянату «Нёман» — 1:1.

На гол Сасноўскага на 32-й хвіліне, гродзенцы адказалі трапным ударам з пенальці Савасцьянава на 68-й — 1:1.

Гарнякі перамаглі ў Салігорску магілёўскі «Днепр» — 3:2, а ФК «Мінск» згуляў унічыю на стадыёне «Тарпеда» з дынамаўцамі з Брэста — 2:2. І салігорскі «Шахцёр» выйшаў на чыстае 2-е месца ў першынстве.

Мінскае «Дынама» прайграла ў Наваполацку «Нафтану» — 0:2. «Партызан» толькі на адзін дзень пакінуў апошняе месца ў табліцы, выйграўшы ў суботу прынцыповы матч у жодзінскага «Тарпеда» — 1:0. «Віцебск» — «Белшына»- 0:2.

***

БАТЭ — 59, Шахцёр — 54, Мінск — 52, Дынама Мінск — 46, Белшына — 40, Нафтан — 39, Дынама Брэст — 36, Днепр — 35, Віцебск — 25, Тарпеда — 20, Нёман — 19, Партызан — 18.

Матчы 28-га тура пройдуць праз два тыдні, бо ў наступныя выходныя — матчы адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы — 2012. 8 кастрычніка беларусы згуляюць у гасцях з Люксембургам, а 12 кастрычніка — дома з Албаніяй.

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу і нядзелю прайшлі матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ не змог сёння ў Гродне абыграць аўтсайдэра беларускага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика