А што там супернікі БАТЭ?. 21.by

А што там супернікі БАТЭ?

03.10.2010 22:04 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адгулялі матчы сваіх чэмпіянатаў:)

Ціраспальскі «Шэрыф» у Кішынёве ў матчы «малдоўскага класіка» згуляў унічыю з «Зімбру» — 1:1. На гол кішынёўца Саліфу будучы супернік БАТЭ адказаў голам Сяргея Георгіева.

Зараз падапечныя беларускага спецыяліста Андрэя Сасніцкага займаюць у турнірнай табліцы 7-е месца з 19 баламі, праўда, маюць на матч меней. Нагадаем, з «Шэрыфам» БАТЭ згуляе ў групавым турніры футбольнай Лігі Еўропы 21 кастрычніка ў Ціраспалі і 4 лістапада ў Мінску.

AZ ачухаўся ад гучнай поўхі БАТЭ і вырваў сёння перамогу ў «Гераклеса» — 2:1 і ужо ўзняўся на 8-е месца ў чэмпіянаце Галандыі.

А вось кіеўскае «Дынама» ва ўкраінскім суперкласіка прайграла на «Данбас-Арэне» свайму адвечнаму суперніку -«Шахцёру» з лікам 0:2. Пасля 12 тураў «Шахцёр» апярэджвае «Дынама» на 5 балаў (31 бал супраць 26).

Нагадаем, БАТЭ сёння згуляў унічыю з аўтсайдэрам чэмпіянату гродзенскім «Нёманам» — 1:1.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адгулялі матчы сваіх чэмпіянатаў:) Ціраспальскі «Шэрыф» у Кішынёве ў матчы «малдоўскага класіка» згуляў унічыю з «Зімбру» — 1:1. На гол кішынёўца Саліфу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика