Беларускі — чацвёртыя ў свеце. 21.by

Беларускі — чацвёртыя ў свеце

05.10.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спартсменкі, амаль камсамолкі і проста прыгажуні! Успамінаючы знакамітую цытату з фільма, хочацца менавіта так называць нашых дзяўчат са зборнай Беларусі па баскетболе, якія на сусветным першынстве занялі 4-е месца.

Так, у паядынку за 3-е месца каманда Анатоля Буяльскага саступіла зборнай Іспаніі (68:77), але хіба ў каго павернецца язык у чымсьці папракнуць дзяўчат? Перад гэтым было паражэнне ў авертайме ад каманды-гаспадара, зборнай Чэхіі — 77:81. Многія моманты з паядынку няхай застануцца на сумленні суддзяў — гэта ні ў якім разе не можа прынізіць і сапсаваць тую яскравую і самаадданую гульню, якую паказалі нашы на сёлетнім чэмпіянаце. Расійскія баскетбалісткі называлі беларусак "лялечкамі ў спаднічках", але дзе яны зараз, гэтыя былыя фаварыткі? Яшчэ раз віншуем нашых суайчынніц з выдатным вынікам і чакаем новых перамог! А яны будуць, і, магчыма, яшчэ больш гучныя.

Чэмпіёнкамі свету стала, як і прагназавалася, жаночая амерыканская "дрым-цім", якая, не напружваючыся, "укатала" чэшак — 89:69. Амерыканкі аўтаматычна атрымалі пропуск на лонданскую Алімпіяду-2012. Выніковае становішча каманд на ЧМ-2010: 1. ЗША, 2. Чэхія, 3. Іспанія, 4. Беларусь, 5. Аўстралія, 6. Францыя, 7. Расія, 8. Паўднёвая Карэя, 9. Бразілія, 10. Японія, 11. Грэцыя, 12. Канада, 13. Малі, 14. Сенегал, 15. Кітай, 16. Аргенціна.

Учора зборная Беларусі вярнулася ў Мінск авіярэйсам з Вены.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартсменкі, амаль камсамолкі і проста прыгажуні! Успамінаючы знакамітую цытату з фільма, хочацца менавіта так называць нашых дзяўчат са зборнай Беларусі па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика