Хакейнае «Дынама» спыніла бязвыйгрышную серыю
11.10.2010 22:09
—
Новости Спорта
|
Гульня была адметная ў і тым, што вароты гасцей бараніў былы гулец «Дынама» - і зборнай Беларусі - Віталь Коваль, які перайшоў у падмаскоўны клуб за некалькі дзён да пачатку сезона ў КХЛ. Коваля на перадматчавай прэзентацыі сустрэлі апладысментамі. Як і пасля матчу віталі авацыяй: Коваль быў прызнаны ў «Атланта» найлепшым гульцом. «Дынама» першым павяло ў ліку, на Овертайм (другі для «Дынама» у гэтым сезоне) скончыўся нічым і былі прызначаныя першыя ў гэтым сезоне для «Дынама» буліты. Пераможны буліт закінуў Джэф Плат.Мезін адбіў два буліты, а затым Мазякін трапіў у штангу. Такім чынам «Дынама» спыніла серыю з пяці паразаў запар, набраўшы сёння 2 пункты. Сёння таксама быў усталяваны антырэкорд наведвальнасці матчаў на *** На пасляматчавай Марэк Сікора: «Я задаволены, што мы ўзялі два ачкі. Не ўсё атрымліваецца, пасля пяці паразаў запар было цяжка гуляць, гульцы баяцца памыліцца. Спадзяюся, што будзем выйграваць у будучыні, спадзяюся што каманда збярэцца».Пан Сікора таксама панаракаў на тое, што апошнім часам «Дынама» мала забівае. Апроч атыпічнай гульні з «Югрой» (4:7), у наступных трох матчах на выездзе клуб закідваў па дзе шайбы за гульню (усе матчы скончыліся з лікам 2:4), з «Лакаматывам» ў Мінску наогул была закінута адна шайба, сёння ў гульні — таксама адна. «Галоўнае пакуль не прапускаць у абароне», — рэзюмаваў чэшскі спецыяліст.Марэк Сікора таксама выказаўся наконт магчымага з’яўлення на лёдзе галкіпера Роберта Эша, які днямі перайшоў у «Дынама». «Эш трэніруецца двойчы на дзень, але мне зараз цяжка пра гэта казаць. Андрэй (Мезін) сёння адстаяў выдатна» Наступны матч «Дынама» правядзе ў сераду ў Мінску супраць «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад), у пятніцу, 15 кастрычніка, гульня супраць «Северсталі».*** Лік па перыядах: 1:0, 0:0, 0:1, 0:0, 1:0. Шайбы: 1:0 — 17:20 — Неміроўскі (Кулакоў, Плат). 1:1 — 40:45 Эдвард Левандоўскі (Васільеў). Буліты: Мялешка («Дынама») — не забіў, Мазякін — не забіў (Мезін адбіў), Плат — гол, Іргл — гол, Глазачаў (Дынама) — не забіў, Велмуд — не забіў (Мезін адбіў)$ Мазякін (штанга), Плат — гол. *** «Дынама»: Мезін; Глазачаў — Штумпел (капітан) — Спірыдонаў; Касцючонак — Подградскі; Неміроўскі — Плат — Кулакоў, Мойжыш — Петрашак; Мялешка — Стась — Дзямагін, Генры — Антонаў; Міхалёў — Варламаў — Качаткоў Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 кастрычніка на «Мінск-Арэне» «Дынама» па булітах выйграла ў падмаскоўнага «Атланта» — 2:1.
|
|