19-гадовая беларуская лёгкаатлетка дыскваліфікавана на два гады за допінг
26.10.2010 13:39
—
Новости Спорта
|
19-гадовая лёгкаатлетка Кацярына Арцюх дыскваліфікавана на два гады за ўжыванне допінгу, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Тэрмін дыскваліфікацыі - з 24 ліпеня 2010 да 12 жніўня 2012 года. 24 ліпеня на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Канадзе Арцюх заваявала залаты медаль у бегу на 400 метраў з бар"ерамі (56,16 секунды). Проба, узятая пасля спаборніцтваў, дала станоўчы вынік. 8 кастрычніка выканкам БФЛА прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі, якое затым было пацверджана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Вынік Арцюх ануляваны, яна пазбаўленая залатога медаля. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19-гадовая лёгкаатлетка Кацярына Арцюх дыскваліфікавана на два гады за ўжыванне допінгу, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Тэрмін... |
|