Азаранка і Вазняцкі правядуць дабрачынны матч у Мінску. 21.by

Азаранка і Вазняцкі правядуць дабрачынны матч у Мінску

11.11.2010 14:56 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першая ракетка свету Каралін Вазняцкі і дзясятая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка 19 лістапада згуляюць дабрачынны тэнісны матч у мінскім Палацы спорту.

Каралін Вазняцкі.

У праграме — аўтограф-сесія, майстар-клас, паказальны матч і аўкцыён.

Грашовыя сродкі, атрыманыя ад правядзення дабрачыннага матчу, паступяць у Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах. Акрамя таго, вядучыя тэнісісткі планеты выставяць на аўкцыён свае ракеткі і камплекты тэніснай экіпіроўкі.

А 17:30 Каралін Вазняцкі і Вікторыя Азаранка правядуць аўтограф-сесію для ўсіх жадаючых, затым пройдзе

майстар-клас, а 19-й пачнецца сам паказальны матч, пасля чаго адбудзецца дабрачынны аўкцыён.

Квіткі на мерапрыемства паступяць у продаж у найбліжэйшы час, іх кошт — ад 20 тыс.


Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая ракетка свету Каралін Вазняцкі і дзясятая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка 19 лістапада згуляюць дабрачынны тэнісны матч у мінскім Палацы спорту. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика