«Сібір» беларуса Крывушэнкі пакідае расійскую прэм’ер-лігу. 21.by

«Сібір» беларуса Крывушэнкі пакідае расійскую прэм’ер-лігу

15.11.2010 12:05 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ігар Крывушэнка, sovsport.ru

Новасібірская «Сібір», якую ўзначальвае беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, пакідае прэм’ер-лігу чэмпіянату Расіі па футболе. У матчы 28-га тура сібіракі згулялі ўнічыю з маскоўскім «Лакаматывам» (1:1), і за два туры да канца чэмпіянату каманда Ігара Крывушэнкі пазбавіла сябе шанцаў захаваць прапіску ў элітным дывізіёне.

Пасля 28 матчаў «Сібір» набрала 19 пунктаў і займае апошняе месца ў турнірнай табліцы. Па 26 балаў маюць «Амкар» і «Аланія».

Нагадаем, што годам раней беларускі спецыяліст вывеў «Сібір» у прэм’ер-лігу. Аднак затрымацца ў ёй камандзе не атрымалася, і налета новасібірцы зноўку выступяць у першым дывізіёне.

***

Ігар Крывушэнка ўзначаліў «Сібір» ў снежні 2008 года. Да прыходу беларускага трэнера «Сібір» займала ў першым дывізіёне толькі 14-е месца.

З 2005 па 2007 год Крывушэнка узначальваў барысаўскі БАТЭ, двойчы прывёўшы яго да тытулу чэмпіёна Беларусі (2006, 2007). З лістапада 2007 года па верасень 2008-га Крывушэнка быў галоўным трэнерам мінскага «Дынама».


Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігар Крывушэнка, sovsport.ruНовасібірская «Сібір», якую ўзначальвае беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, пакідае прэм’ер-лігу чэмпіянату Расіі па футболе. У матчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика