«Зеніт» стаў чэмпіёнам Расіі без Жаўнова. 21.by

«Зеніт» стаў чэмпіёнам Расіі без Жаўнова

15.11.2010 12:05 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі галкіпер каманды з Санкт-Пецярбурга не браў удзелу ва ўчорашнім матчы першынства Расіі, у якім «Зеніт» аформіў чэмпіёнства.

Учора «Зеніт» у Санкт-Пецярбургу разграміў «Растоў» (5:0) і за два туры да завяршэння чэмпіянату Расіі 2010 года стаў чэмпіёнам краіны другі раз.

У гэтым матчы не браў удзелу галкіпер Юрый Жаўноў. Пасля няўдалага матчу з маскоўскім ЦСКА на адрас беларускага брамніка паліўся цэлы паток жорсткай крытыкі, і ў «залатым» матчы Жаўноў не быў нават заяўлены ў запас — вароты «Зеніта» бараніў Вячаслаў Малафееў, а рэзервовым галкіперам быў Дзмітрый Барадзін.

Усяго ў гэтым сезоне з 28 згуляных матчаў чэмпіянату Расіі Юрый Жаўноў бараніў вароты піцерскай дружыны ў васьмі гульнях.

У 2002 г. Жаўноў быў чэмпіёнам Беларусі ў складзе БАТЭ, у 2005–2009 гадах гуляў за ФК «Масква».


Падзяліцца навіной: 
football.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі галкіпер каманды з Санкт-Пецярбурга не браў удзелу ва ўчорашнім матчы першынства Расіі, у якім «Зеніт» аформіў чэмпіёнства. Учора «Зеніт»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика