Мінскае "Дынама" атрымала ў гасцях перамогу над лідарам чэмпіянату КХЛ. 21.by

Мінскае "Дынама" атрымала ў гасцях перамогу над лідарам чэмпіянату КХЛ

23.11.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэты раз дынамаўцы "разабраліся" з магнітагорскім "Металургам" — 4:3 — у пасляматчавай серыі булітаў. Асноўны і дадатковы час закончыўся ўнічыю — 3:3.

Ужо на другой хвіліне матча вызначыўся Дзмітрый Мялешка, які дабіў шайбу ў вароты пасля кідка Сяргея Дзямагіна. У сярэдзіне другога перыяду зноў жа Мялешка забіў гол з перадачы чэха Петара Сікоры. У канцы гэтай дваццацімінуткі гаспадары змаглі адквітаць адну шайбу. На пачатку завяршальнай трэці матча Мялешка аформіў хет-трык, але перавагу мінчанам утрымаць не ўдалося: на 48-й хвіліне на працягу 30 секунд вызначаліся гаспадары пляцоўкі — іх легіянеры Томаш Ралінек і Энвер Лісін зраўнялі лік, які не змяніўся і ў авертайме.

У серыі булітаў больш удачлівымі былі мінчане, за якіх закідвалі Дзмітрый Мялешка і Петар Сікора. У "Магніткі" вызначыўся толькі Аляксей Кайгародаў.

Галоўны трэнер мінчан, чэшскі спецыяліст Марак Сікора, быў задаволены вынікам сустрэчы:

— Гульня нам удалася, асабліва ў абароне, за выключэннем, вядома, адной хвіліны, калі мы прапусцілі двойчы. Тым не менш, прывезці з Магнітагорска два ачкі — гэта поспех. Хет-трык у выкананні Мялешкі мяне не здзівіў. Ён стараецца, і гэтыя тры закінутыя шайбы — узнагарода за ўпартую працу. І не забывайце, што ён удала выканаў і буліт, гэта таксама важна. Выпішу яму бонус!

Нагадаем, што завяршальны матч гэтага выязнога турнэ "Дынама" правядзе сёння ў Мыцішчах супраць "Атланта".

Кар. "Звязды".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты раз дынамаўцы "разабраліся" з магнітагорскім "Металургам" — 4:3 — у пасляматчавай серыі булітаў. Асноўны і дадатковы час закончыўся ўнічыю — 3:3. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика