Нявыглас «не ў курсах»
23.11.2010 12:30
—
Новости Спорта
|
«Я не бачыў, не ведаю, без каментарыяў. Я быў на матчы БАТЭ — „Шахцёр“, там я гэтага не бачыў», — сказаў Нявыглас у гутарцы з журналістамі і прапанаваў звярнуцца непасрэдна ў «Дынама». Сітуацыю пракаментаваў галоўны трэнер «Дынама» Юрый Пунтус: «Здаля я і не зразумеў, што гэта за фатаграфія. Потым мне сказалі, што гэта Аляксандра Рыгоравіча партрэт. Калі сёння мне Вяргеенка (намеснік старшыні БФФ. — БелаПАН.) задаў пытанне, а што гэта за акцыя, я адразу пра гэта і забыўся. Але потым я даведаўся, таму што ў нас у Брэсце ёсць хлопец з грузінскім прозвішчам, Жора яго клічуць (Георгій Дарбуашвілі, дэпутат Брэсцкага гарсавета), які займаецца аматарскім футболам, жаночым футболам. Ён сёння быў на нашай трэнерскай канферэнцыі [у Мінску], зноў жа сам у майцы з партрэтам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. І калі я ўжо яму сказаў, так, ён кажа: гэта мая ініцыятыва была, гэта я дзяўчынак і хлопчыкаў апрануў так. Рэч у тым, што агітацыя ўжо дазволена. Ён кажа: я маю клуб, клуб мой зарэгістраваўся нібыта ў падтрымку гэтага, і ён афіцыйна зрабіў такую акцыю». Пунтус зазначыў, што далёкі ад палітыкі, каб «прафесійна пракаментаваць, трэба гэта, не трэба, добра гэта ці дрэнна». У адпаведнасці з рэгламентам чэмпіянату перад пачаткам сустрэчы гульцы выйшлі на поле, трымаючы за руку юных футбалістаў. Дзеці былі апрануты ў майкі жоўтага, чырвонага і сіняга колеру, на якія быў нанесены партрэт Лукашэнкі з надпісам «Наш прэзідэнт». Фатаграфіі гэтай сумешчанай з футболам акцыі былі размешчаны на сайце Артыкул 4.10 рэгламенту гаворыць, што цырымонія правядзення матчу павінна прадугледжваць «эскорт гульцоў прадстаўнікамі Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня БФФ не змог пракаментаваць з'яўленне на матчы "Дынама" (Брэст) — "Белшына" дзяцей у майках з партрэтам Лукашэнкі. |
|