Памёр Уладзімір Маслачэнка
28.11.2010 20:02
—
Новости Спорта
|
Два тыдні таму ён вёў яшчэ сваю праграму на тэлебачанні, а дзесяць дзён таму быў шпіталізаваны з дыягназам інсульт і знаходзіўся ў палаце інстытута неўралогіі РАМН «ў стабільна цяжкім стане». Маслачэнка памёр ад сардэчнай недастатковасці. *** Заслужаны майстар спорту СССР Уладзімір Маслачэнка нарадзіўся ва Украіне ў Днепрапятроўскай вобласці ў 1936 годзе. Выступаў за маскоўскія футбольныя клубы «Лакаматыў» і «Спартак», быў варатаром зборнай СССР, прымаў удзел у чэмпіянаце свету па футболе 1958 года, уладальнік Кубка Еўропы 1960 года, чэмпіён СССР па футболе. Уладзімір Маслачэнка правёў 315 матчаў у чэмпіянаце СССР, у 1961 г. быў прызнаны найлепшым варатаром краіны. У пачатку сямідзесятых гадоў займаўся трэнерскай працай: у прыватнасці, быў настаўнікам нацыянальнай зборнай Чада. Па заканчэнні спартыўнай кар’еры Маслачэнка прысвяціў сябе тэлежурналістыцы, доўгі час працаваў на Ўсесаюзным радыё і Цэнтральным тэлебачанні, а затым на НТВ. У 2000 годзе як спартыўны тэлекаментатар быў удастоены прэміі «ТЭФІ». Яго голас, як і голас Мікалая Озерава, Катэ Махарадзэ быў вельмі пазнавальны заўзятарамі. Маслачэнка таксама вядомы дасціпнымі афарызмамі. Напрыклад, такім: «Гульцы стаяць у сенцы, трымаюцца… за самі ведаеце што. Яны проста не ведаюць цудадзейнай сілы „ Читать полностью: http://www.gazeta.ru/sport/2010/11/a_3449013.shtml Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакамітаму галкіперу і тэлекаментатару было 74 гады.
|
|