Знайсці, згубіць і зноў знайсці. 21.by

Знайсці, згубіць і зноў знайсці

08.12.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарапавецкім заўзятарам і ўсім тэлегледачам, якія назіралі за паядынкам "Паўночсталі" і мінскага "Дынама", можна смела пазайздросціць. Нягледзячы на розныя ўражанні ад самаго матчу, пасля яго заканчэння кожны мог пагадзіцца — відовішча было вартым.

Гульня пачалася з вострых атак у выкананні абедзвюх каманд. Больш пашанцавала беларусам. На 9-й хвіліне "Дынама" адкрыла лік — Сяргей Варламаў удала падставіў клюшку пад кідок партнёра, тым самым набраўшы ачкі ў чацвёртым матчы запар. Гаспадары таксама маглі забіць, дакладней, нават павінны былі забіваць, але вышэй за ўсе пахвалы дзейнічаў Эш, які не раз ратаваў сваю каманду.

Другі перыяд наогул можна назваць казачным для дынамаўцаў і правальным для галкіпера "Паўночсталі" Васіля Кошачкіна. На чацвёртай хвіліне дваццаціхвілінкі шайба, пасля кідка Дзмітрыя Мялешкі, знайшла дарогу ў непрыкрыты бліжні куток варотаў гаспадароў. Яшчэ праз 5 хвілін, калі "зубры" гулялі ў меншасці з-за выдалення Дзмітрыя Корабава, у той жа бліжні кут закінуў Аляксандр Кулакоў. Прабегшы яшчэ тры кругі, секундамер электроннага табло прыпыніўся зноў, калі, ужо пры гульні ў большасці, Давід Петрашэк кідком ад сіняй лініі зрабіў лік 4:0 на карысць "Дынама". Напэўна, не трэба казаць, у які куток заляцела шайба? Нельга сказаць, што "бела-блакітныя" у гэтыя хвіліны матчу былі нашмат мацней за сваіх супернікаў, але ў вароты Кошачкіна залятала ўсё. А ў чарапаўчан заляцела толькі аднойчы. Сваю лыжку дзёгцю для Эша падрыхтаваў Рыбакоў.

Перад трэцім перыядам нічога не прадракала бяды. Лік 4:1, гульня роўная, што яшчэ трэба для ўпэўненай перамогі над адным з суседзяў па турнірнай табліцы? Атрымалася не ўсё так проста. Шэраг выдаленняў у складзе беларусаў — і за шэсць хвілін гаспадары скарачаюць адставанне да адной шайбы. Пасля зноў адно выдаленне за другім — і за 2 хвіліны да фінальнай сірэны "Паўночсталь" змагла зраўняць лік: 4:4! "Дынама" чакаў чарговы авертайм. Які, надзіва, выйшаў зусім кароткім. Плат, Падграцкі і Фернхольм пазмагаліся ў чужой зоне, і лепшы бамбардыр "зубраў" у мінулым сезоне кідком з сярэдняй дыстанцыі прынёс перамогу беларусам, перарваўшы сумную серыю з дзесяці матчаў без закінутай шайбы.

Два балы ў такім матчы — гэта, безумоўна, лепш, чым адзін ці нуль. Але трэнеру трэба ўсё ж папрацаваць над псіхалогіяй сваіх падначаленых. Выпускаць такую блізкую перамогу ў асноўным часе — такога ні ў якім разе нельга рабіць. Хаця б для таго, каб захаваць нервовыя клеткі сваіх заўзятараў. Наступны матч "Дынама" правядзе сёння ўвечары супраць зорнага казанскага "Ак Барса".

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарапавецкім заўзятарам і ўсім тэлегледачам, якія назіралі за паядынкам "Паўночсталі" і мінскага "Дынама", можна смела пазайздросціць. Нягледзячы на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика