Успомнім год мінулы.... 21.by

Успомнім год мінулы...

14.12.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Машыны часу існуюць пакуль што толькі ў фантастычных апавяданнях, але хакеісты мінскага "Дынама" сваімі апошнімі гульнямі робяць усё, каб перанесці сваіх заўзятараў у мінулыя сезоны. Паядынкі супраць "Аўтамабіліста" і "Нафтахіміка" ў выкананні беларускай каманды прадэманстравалі ўсё тое, пра што год таму хацелася хутчэй забыцца.

У пятніцу "бела-блакітныя" наведаліся ў Екацярынбург — горад, дзе ў мінулым сезоне працаваў галоўны трэнер мінчан Марэк Сікора. І пачатак матча не прадвяшчаў бяды. Пачалі "зубры" моцна. Статыстыка першага перыяду зафіксавала чатырохкратную перавагу па кідках —16:4. Не саступала колькасці і якасць. Галявы дуплет змясціўся ў паўтары хвіліны. Спачатку абаронца гаспадароў не здолеў падстрахаваць свайго галкіпера, адбіўшага моцны кідок, і занёс шайбу ў свае вароты. Гол запісалі на рахунак Петрашэка. А праз хвіліну адзначыўся Сяргей Дрозд, закінуўшы з перадачы Сікоры. Тым самым нападаючыя пацвердзілі добрыя ўражанні ад спалучэння Стэфановіч-Дрозд-Сікора.

Другі перыяд, на жаль, сваімі сімптомамі чарговы раз даказаў хранічную хваробу "Дынама" — каманда ўжо не першы год найгорш праводзіць дваццаціхвілінкі ў сярэдзіне матча. Аднаўлення раўнавагі "Аўтамабіліст" змог дабіцца ўсяго за 25 секунд. Вызначыліся Татарынаў і Разанцаў. Пакуль мінчане разбіраліся, што рабіць, "Аўтамабіліст"выйшаў наперад — Ніканцаў замкнуў прастрэл партнёра. Некалькі дынамаўскіх магчымасцяў зраўняць лік упэўнена ліквідаваў галкіпер гаспадароў.

Надзея на тое, што ў трэцім перыядзе падначаленыя Сікоры выраўняюць гульню, не спраўдзіліся. Было некалькі добрых атак, але яны разбіліся аб рэальнасць у выглядзе дзвюх шайб у вароты Эша. На табло загарэліся лічбы 5 і 2, і "Дынама" пацярпела другое запар паражэнне, у якім нельга знайсці кагосьці аднаго вінаватага. Дрэнна згуляла ўся каманда, пачынаючы ад галкіпера і заканчваючы кожнай тройкай нападзення. Не атрымалася свята і ў Петэра Падграцкі, які адзначаў у дзень гульні свой 31-ы дзень нараджэння.

Крызіс працягнуўся ў нядзелю ў Ніжнякамску. Мясцовы "Нафтахімік" пад кіраўніцтвам добра вядомага ў Беларусі трэнера Уладзіміра Крыкунова (гэта ён перамагаў з нашай зборнай шведаў у Солт-Лэйк-Сіці) заўсёды быў не вельмі зручным супернікам для "зуброў". Тым больш тады, калі яны распачалі "зімовую спячку".

Як і анансаваў Марэк Сікора, у гэтым паядынку ў варотах "зуброў" з'явіўся Андрэй Мезін, які праводзіў свой першы матч пасля траўмы. Галкіпер зборнай Беларусі быў як заўсёды надзейны, і, каб не ён, паражэнне гасцей магло б быць і буйнейшым. А так "Дынама" саступіла з футбольным лікам 0:1.

Увогуле матч атрымаўся сумны. Ці хакеісты абедзвюх каманд стаміліся з-за напружанага графіку, ці тактычныя схемы трэнераў патрабавалі шмат увагі надзяляць абароне, але нават адзіны галявы кідок з'явіўся амаль з нічога. Перапасоўка беларускіх абаронцаў у сваёй зоне скончылася адборам Брэндла і кідком нападаючага гаспадароў — Мезін амаль не меў шанцаў. Як не мелі добрых шанцаў аднавіць раўнавагу дынамаўцы. Нават пры гульні ў большасці 5 на 3.

З чатырох выязных матчаў "зубры" прывезлі 2 балы з 12 магчымах. Вынік не зусім той, які патрэбны для каманды, якая прэтэндуе на плэй-оф. Марэку Сікору трэба добра папрацаваць, каб прывесці каманду ў неабходную кандыцыю. Наступны матч "бела-блакітныя" правядуць ужо пасля паўзы 22 снежня на "Мінск-Арэне" супраць "Барыса".

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Машыны часу існуюць пакуль што толькі ў фантастычных апавяданнях, але хакеісты мінскага "Дынама" сваімі апошнімі гульнямі робяць усё, каб перанесці сваіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика