Алкмаар, кашмар...
17.12.2010
—
Новости Спорта
|
Няма сумненняў, што ў пошуках рыфмы многія беларускія футбольныя балельшчыкі зайшлі нашмат далей з мэтай больш грунтоўна "прайсціся" па фінішнай прамой чэмпіёна Беларусі — барысаўскага БАТЭ — у розыгрышы Лігі Еўропы. Апошні выязны матч плэй-оф супраць галандскага "Алкмаара" падначаленыя Віктара Ганчарэнкі прайгралі 0:3. З улікам нядаўняга дамашняга паражэння (1:4) кіеўскімі дынамаўцамі можна зрабіць выснову, што футбалісты БАТЭ ці то чымсьці прагнявілі ўдачу, якая спрыяла ім на працягу сезона, ці, можа, проста страцілі галявое пачуццё з-за адсутнасці матывацыі ў канцы года. Зрэшты, пытанняў па выніках апошняга матча ў Алкмаары застаецца шмат. Хоць адказы на іх можна было спрагназаваць пасля заканчэння паядынку на падставе кароткага выступлення настаўніка барысаўчан Віктара Ганчарэнкі. "Мы трапілі ў такую сітуацыю, — зазначыў ён на прэс-канферэнцыі, — калі любыя нашы словы могуць быць расцэнены як апраўданне. А па вялікім рахунку нам апраўдвацца няма чаго. Вельмі ўжо цяжкім аказаўся гэты сезон. У канцы яго нам проста не хапіла сіл", — заключыў Віктар Міхайлавіч.
Відавочна, што слоў на вецер спадар Вербеек не прывык кідаць. Хоць будзем шчырымі. Гэтая перамога спатрэбілася "Алкмаару" і дзеля ўласнага прэстыжу ў сур'ёзным еўрапейскім турніры, і для таго, каб рэабілітавацца ў вачах шматлікіх гледачоў. Супернік нашай каманды вызначыцца сёння падчас жараб'ёўкі. Уладзімір ЗДАНОВІЧ. Мінск- Амстэрдам—Алкмаар—Мінск. Мінск- Амстэрдам—Алкмаар—Мінск.P.S. Рэдакцыя газеты "Звязда" выказвае ўдзячнасць ФК БАТЭ і асабіста старшыні праўлення Анатолю КАПСКАМУ за садзейнічанне журналісту газеты ў падрыхтоўцы рэпартажу з Алкмаара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няма сумненняў, што ў пошуках рыфмы многія беларускія футбольныя балельшчыкі зайшлі нашмат далей з мэтай больш грунтоўна "прайсціся" па фінішнай прамой...
|
|