БАТЭ супраць французскага ПСЖ. 21.by

БАТЭ супраць французскага ПСЖ

18.12.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прайшла жараб'ёўка плэй-оф Лігі Еўропы

Учора ў швейцарскім Ньоне адбылася жараб'ёўка 1/16 і 1/8 фіналу Лігі Еўропы. Супернікам нашага прадстаўніка, барысаўскага БАТЭ, у плэй-оф другога па значнасці еўратурніру стане французскі клуб "Пары Сен-Жэрмен". Першую сустрэчу БАТЭ правядзе дома 17 лютага, другую — на выездзе 24-га. Калі нашаму чэмпіёну ўдасца прайсці далей, яго супернікам стане пераможца пары "Бенфіка" — "Штутгарт".

Вось як выглядаюць астатнія пары:

Бешыкташ (Турцыя)/Дынама (Кіеў, Украіна) — Арыс (Грэцыя)/Манчэстэр Сіці (Англія)

Рубін (Расія)/Твентэ (Галандыя) — Янг Бойз (Швейцарыя)/Зеніт (Расія)

ПАОК (Грэцыя)/ЦСКА (Расія) — Севілья (Іспанія)/Порту (Партугалія)

Ліль (Францыя)/ПСВ (Галандыя) — Рэйнджэрс (Шатландыя)/Спортынг (Партугалія)

Металіст (Украіна)/Баер (Леверкузен) — Напалі (Італія)/Вільярэал (Іспанія)

Андэрлехт (Бельгія)/Аякс (Галандыя) — Базэль (Швейцарыя)/Спартак (Масква, Расія)

Спарта (Чэхія)/Ліверпуль (Англія) — Лех (Польшча)/Брага (Партугалія).

Матчы пройдуць 10 і 17 сакавіка.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшла жараб'ёўка плэй-оф Лігі Еўропы Учора ў швейцарскім Ньоне адбылася жараб'ёўка 1/16 і 1/8 фіналу Лігі Еўропы. Супернікам нашага прадстаўніка, барысаўскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика