Вызначаны ўсе чвэрцьфiналiсты
18.03.2011
—
Новости Спорта
|
Вызначылiся два апошнiя чвэрцьфiналiсты Лiгi чэмпiёнаў. Гэта лонданскi "Чэлсi" i мадрыдскi "Рэал". З сёмай спробы "Рэалу" нарэшце ўдалося пераадолець бар'ер 1/8 i трапiць у чвэрцьфiнал. Праўда, на гэты раз у паядынку ў адказ з "Лiонам" "вяршковым" дастаткова было нулявой нiчыёй. Аднак падапечныя Жазэ Маурынью не толькi не прапусцiлi, але i разграмiлi французскi клуб — 3:0. Мячы забiлi Марсэла (37), Бензема (66) i Дзi Марыя (76). Упершыню з 2004 года "Рэал" у чвэрцьфiнале. Яшчэ адна пуцёўка дасталася "Чэлсi". Маючы перавагу ў два мячы пасля першага паядынку, лонданцы не прапусцiлi, праўда, не забiлi i самi — 0:0. Такiм чынам, у чвэрцьфiнал выйшлi тры англiйскiя клубы — "МЮ", "Тотэнхэм" i "Чэлсi", два iспанскiя — "Рэал" i "Барселона", украiнскi "Шахцёр", нямецкi "Шальке-04" i iтальянскi "Інтэр" — уладальнiк Кубка чэмпiёнаў-2010. Сёння адбудзецца жараб'ёўка чвэрцьфiнальных матчаў. Алена КРАВЕЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначылiся два апошнiя чвэрцьфiналiсты Лiгi чэмпiёнаў. Гэта лонданскi "Чэлсi" i мадрыдскi "Рэал". |
|