СПОРТ-ТАЙМ. 21.by

СПОРТ-ТАЙМ

05.04.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міхаіл Захараў выйграў чэмпіянат

І зняважыў суперніка пасля фінальнай серыі

У мінулую пятніцу скончыўся чэмпіянат Беларусі па хакеі — шасціразовым чэмпіёнам Беларусі стала мінскае "Юнацтва". Нагадаем, што ў серыі да чатырох перамог мінчане спаборнічалі з гродзенскім "Нёманам". Шосты матч серыі, які праходзіў у Гродне, стаў апошнім — падапечныя Міхаіла Захарава выйгралі 3:0, лік у серыі стаў 4:2.

А пасля матча трэнеры не стрымлівалі эмоцый. Першым скандальнымі заявамі вызначыўся Міхаіл Захараў, які пракаментаваў сваё рашэнне не выходзіць на цырымонію рукапаціскання:

— Я ўвогуле там каманды не бачыў. Больш смешнай, чым яна, у плэй-оф яшчэ не было. Яны да варот хоць раз сёння даехалі? Ніводнага моманту. "Нёман" выйграў столькі матчаў, колькі мы вырашылі. Мне сорамна за іх. Увесь плэй-оф мы гулялі з імі ў кошкі-мышкі. Больш слабай і "бяззубай" каманды ў плэй-оф я яшчэ не бачыў, — не стрымліваўся ў выказваннях галоўны трэнер "Юнацтва".

Галоўны трэнер "Нёмана", які прыйшоў на прэс-канферэнцыю, калі Захараў сышоў, адказаў:

— Калі б Міхаіл Міхайлавіч аказаўся сам-насам са мной, то ён бы моцна пашкадаваў аб сказаным. Але вы не ўяўляеце, як у яго трэсліся рукі перад гульнёй. Калі Захараву ёсць што сказаць, няхай гэта зробіць сам-насам, таму што пры сведках я біцца не буду. Гэта я не так проста кажу — нос бы я яму зламаў дакладна. Ён чалавек ганарысты. Магчыма, гэта і добра, што гуляе не ён, а яго падапечныя. І гэтыя словы сказалі не хакеісты, а трэнер. Ён прыцягвае хакеістаў у каманду грашыма і сталічнай прапіскай. Заўважце: усе хварэюць не супраць "Юнацтва", а супраць Захарава. Але я не хачу нічога дрэннага гаварыць пра яго. Хачу сказаць дзякуй камандзе "Юнацтва" без трэнера.

Расіянам саступілі, а потым узялі рэванш

У выхадныя наша хакейная зборная правяла ў Смаленску два матчы "Еўрапейскага хакейнага выкліку" супраць каманды Расіі. У першым матчы беларусы саступілі ў серыі булітаў — 2:3. У другім матчы наша каманда здолела ўзяць рэванш — 6:4. Нягледзячы на таварыскі статус матчаў, перамога над расіянамі каштоўная тым, што яна першая за апошнія 11 гадоў. Эдуард Занкавец параўнаў яе з вікторыяй на чэмпіянаце свету-2000:

— Перамагаць такога суперніка заўсёды прыемна, хоць трэба рабіць скідку на розны ўзровень турніраў. Але розніца толькі ў гэтым. Фізічных сіл сённяшні поспех патрабаваў ніколькі не менш, так што скідваць яго з рахункаў ніяк нельга.

Нагадаем, што наступныя чатыры таварыскія матчы наша зборная правядзе дома. 8 красавіка яна ў Мінску згуляе супраць каманды Чэхіі, 9 красавіка — з чэхамі ў Бабруйску, 15 красавіка ў Мінску супраць зборнай Даніі, 16 — з датчанамі ў Салігорску.

Цімафей Дзейнічэнка — чэмпіён Еўропы

Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Цімафей Дзейнічэнка выйграў золата ў вагавой катэгорыі да 96 кг на чэмпіянаце Еўропы, які завяршыўся ў нямецкім Дортмундзе. Гэта адзіны медаль найвышэйшай пробы, заваяваны беларускімі атлетамі на кантынентальным першынстве, дзе разыгрываліся ўзнагароды ў вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе. У фінальным паядынку беларус адолеў армяніна Артура Алексаняна — 1:0, 1:0. На шляху да фіналу наш спартсмен перамог чэха Давіда Валю, венгра Балаша Кіса і азербайджанца Шалву Гадабадзэ.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міхаіл Захараў выйграў чэмпіянат І зняважыў суперніка пасля фінальнай серыі У мінулую пятніцу скончыўся чэмпіянат Беларусі па хакеі — шасціразовым чэмпіёнам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика