"Спартак" прапусціў у 1/4 ад "Порту" 10 мячоў. А Карпіну не сорамна
16.04.2011
—
Новости Спорта
|
Вызначыліся паўфіналісты другога па значнасці еўрапейскага клубнага турніру — Лігі Еўропы. Імі сталі адразу тры партугальскія клубы. "Спартак" дома ў другім матчы саступіў 2:5 "Порту" (у першым матчы таксама прайграў, прапусціўшы пяць мячоў — 1:5). Пасля гульні галоўны трэнер спартакаўцаў Валерый Карпін сказаў наступнае: — Магчыма, я звар'яцеў, але за каманду мне не сорамна. Было больш пазітыўных момантаў, чым негатыўных. Нашмат больш. Мы стварылі момантаў 15 для ўзяцця варот. Праўда, мы стваралі, а яны забівалі... "Дынама" (Кіеў) таксама не прайшло далей, саступіўшы пуцёўку партугальскай "Бразе". Абодва матчы скончыліся ўнічыю (1:1, 0:0), але партугальцы ідуць далей, дзякуючы мячу, забітаму ў гасцях. Трэцім партугальскім клубам стала "Бенфіка", якая па суме двух матчаў абыграла "ПСВ" (4:1, 2:2). Кампанію партугальцам складзе "Вільярэал", які і дома (5:1), і на выездзе (3:1) абыграў "Твентэ". У паўфіналах, якія пройдуць 28 красавіка і 5 мая, згуляюць "Брага" — "Бенфіка" і "Порту" — "Вільярэал". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначыліся паўфіналісты другога па значнасці еўрапейскага клубнага турніру — Лігі Еўропы. Імі сталі адразу тры партугальскія клубы. "Спартак" дома ў другім... |
|