Эстонкі Вікі не баяцца. 21.by

Эстонкі Вікі не баяцца

16.04.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў Палацы спорту стартуе матч Кубка Федэрацый паміж жаночымі камандамі — нашай і эстонскай. Першай на корт, згодна з лёсаваннем, якое адбылося ў Мінскай гарадской ратушы ўчора, выйдзе пятая ракетка свету Віка Азаранка. Яна згуляе супраць другой ракеткі эстонскай зборнай Анэт Кантавейт (яна ў сусветным рэйтынгу 835-я). Яшчэ ў адным матчы другая ракетка нашай зборнай Вольга Гаварцова (117-ты рэйтынг) згуляе супраць Марэт Рутэл. Яна першая ракетка эстонскай зборнай, у сусветным рэйтынгу займае аж 451-е месца. У нядзелю пройдуць таксама два адзіночныя матчы, дзе Азаранка і Гаварцова памяняюцца суперніцамі, а пасля нас чакае парная сустрэча. Наш капітан Сяргей Цяцерын у пары зноў заявіў Віку і Вольгу, а вось супраць іх выйдуць Марэт Ані і Ева Паалма.

Верагоднасць перамогі нашай зборнай, улічваючы рэйтынгі суперніц і нашы, вельмі вялікая. Праўда, гульні Кубка Федэрацый, як і Кубка Дэвіса, вельмі непрадказальныя, нават калі ўзгадваць гісторыю выступлення там нашых Мірнага і Валчкова. Пасля цырымоніі лёсавання эстонскія тэнісісткі заявілі, што пятай ракеткі свету Вікі Азаранкі не баяцца. Яны спадзяюцца правесці ў Мінску свае найлепшыя матчы. Будзем і мы спадзявацца, што наш капітан Сяргей Цяцерын, які ўзначальваў мужчынскую зборную на Кубку Дэвіса ў часы яе гучных перамог, ведае сакрэты поспеху.

Матч у суботу пачынаецца а 14-й гадзіне, у нядзелю — а 12-й. Пераможца матча выходзіць у другую Сусветную групу.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Палацы спорту стартуе матч Кубка Федэрацый паміж жаночымі камандамі — нашай і эстонскай. Першай на корт, згодна з лёсаваннем, якое адбылося ў Мінскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика