За перамогу "Гомель" атрымае двайныя прэміяльныя. 21.by

За перамогу "Гомель" атрымае двайныя прэміяльныя

31.05.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А Кубак футбалісты разбілі падчас святкавання

У нядзелю на сталічным стадыёне "Трактар" адбыўся фінальны матч Кубка Беларусі па футболе паміж гродзенскім "Нёманам" і "Гомелем". З лікам 2:0 перамогу святкавалі падапечныя Алега Кубарава. Такім чынам, каманда, якая сёлета вярнулася ў вышэйшую лігу з першай, не толькі ўдала пераадолела стартавы круг чэмпіянату, але і заваявала пуцёўку ў Лігу Еўропы.

Феерычнага футбола, які прадэманстравалі напярэдадні фіналісты Лігі чэмпіёнаў, у нашым фінале не адбылося. Каманды гулялі асцярожна, выдатна разумеючы цану любой памылкі. Таму балельшчыкі, якія ў вялікай колькасці прыехалі з абодвух абласных цэнтраў, наўрад ці атрымалі шмат эмоцый. Калі на апошніх хвілінах усё ішло да дадатковага часу, удача павярнулася да гамяльчан. На 87-й хвіліне Стасевіч прарваўся па флангу і зрабіў навес у штрафную — мяч ад гродзенца Рыбака трапіў у вароты "Нёмана". А праз тры хвіліны экс-барысаўчанін запісаў гол і на свой рахунак.

Вось як пракаментаваў матч галоўны трэнер "Гомеля" Алег Кубараў:

— З-за высокай травы на "Трактары" гульня не атрымалася відовішчнай. Прыходзілася выкарыстоўваць доўгія перадачы. Але мы, напэўна, захавалі больш сіл, таму змаглі вастрэй згуляць у канцоўцы і забіць. А па такім матчы было ясна: хто заб'е першым — той і выйграе.

Трэнер паведаміў, што за перамогу каманда атрымае прэміяльныя ўдвая большыя, чым у чэмпіянаце. Галоўны трафей "Гомелю" ва ўрачыстай абстаноўцы і ў адсутнасці кіраўніка федэрацыі Сяргея Румаса ўручылі яго намеснікі. Праўда, футбалісты ад радасці трафей выпусцілі з рук. Кубак упаў, і ад яго адкалолася дэталь.

А ў пятніцу, 27 мая, былі сыграны 4 матчы 12 тура чэмпіянату. Вось іх вынікі:

"Белшына" (Бабруйск) — "Дынама" (Мінск) — 2:3, "Віцебск" — "Дынама" (Брэст) — 2:1, "Мінск" — "Днепр" (Магілёў) — 1:3, "Шахцёр" (Салігорск) — "Тарпеда—БелАЗ" (Жодзіна) 1:0.

Алена КРАВЕЦ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А Кубак футбалісты разбілі падчас святкавання У нядзелю на сталічным стадыёне "Трактар" адбыўся фінальны матч Кубка Беларусі па футболе паміж гродзенскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика