СПОРТ- ТАЙМ. 21.by

СПОРТ- ТАЙМ

13.07.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БАТЭ зноў едзе на поўнач

Сёння ў Белфасце барысаўскі БАТЭ правядзе першы матч другога кваліфікацыйнага раўнда розыгрышу Лігі чэмпіёнаў сезону 2011-2012 супраць чэмпіёна Паўночнай Ірландыі клуба "Лінфілд". Іншыя першыя матчы раўнда адбыліся ўчора ўвечары.

Юрый Пунтус пакідае Брэст

Галоўны трэнер брэсцкага "Дынама" Юрый Пунтус пасля чарговага паражэння сваёй каманды падаў у адстаўку, і ўчора на пасяджэнні праўлення клуба яна была прынята. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера прызначаны Сяргей Кавальчук.

Першая перамога

Баскетбалісткі моладзевай зборнай Беларусі (да 20 гадоў) атрымалі першую перамогу на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі.

У першым матчы турніру за 13-16-я месцы нашы спартсменкі перайгралі каманду Румыніі — 64:50. Учора ўвечары беларускі сустракаліся з камандай Германіі. На папярэднім этапе кантынентальнага першынства нашы баскетбалісткі пацярпелі тры паражэнні — ад Галандыі (42:75), Францыі (52:81) і Італіі (51:82), заняўшы апошняе месца ў групе С.

Марадона трапіў у аварыю

Легендарны футбаліст і былы галоўны трэнер зборнай Аргенціны Дыега Марадона трапіў у аўтааварыю на ўскраіне аргенцінскай сталіцы Буэнас-Айрэс.

Машына цяперашняга настаўніка клуба "Аль-Васл" з ААЭ па нявысветленых прычынах сутыкнулася з аўтобусам. Аднак Марадона, які накіроўваўся ў бальніцу да сваёй маці, пазбег сур'ёзных траўмаў. Акрамя Марадоны, у аўтамабілі знаходзілася і яго сяброўка Вераніка Ахеда, якая таксама сур'ёзна не пацярпела.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марадона трапіў у аварыю Легендарны футбаліст і былы галоўны трэнер зборнай Аргенціны Дыега Марадона трапіў у аўтааварыю на ўскраіне аргенцінскай сталіцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика