І зноў "Рэал" vs "Барса"
28.07.2011
—
Новости Спорта
|
Хаві, Ліянэль Месі і Крышціяну Раналду сталі намінантамі на прыз лепшаму гульцу Еўропы сезона-2010/11 па версіі УЕФА. За званне лепшага футбаліста Еўропы сезона-2010/11 пазмагаюцца паўабаронца "Барселоны" Хаві, яго аднаклубнік нападаючы Ліянэль Месі, а таксама атакуючы хаўбек "Рэала" Крышціяну Раналду. Трое кандыдатаў на прэстыжны трафей вызначыліся па выніках галасавання членаў журы, складзенага з 53 спартыўных журналістаў, а пераможца будзе абвешчаны 25 жніўня падчас лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Прыз лепшаму гульцу Еўропы быў заснаваны УЕФА ў супрацоўніцтве з асацыяцыяй еўрапейскіх спартыўных выданняў (ESM) на мінулым тыдні па ініцыятыве прэзідэнта арганізацыі Мішэля Плаціні. Узнагарода прыйшла на змену "Залатому мячу", які ўручаўся пераможцам апытання аўтарытэтнага французскага часопіса France Football з 1956 па 2009 год. Падчас чэмпіянату свету ў ПАР было прынята рашэнне заснаваць новы прыз "Залаты мяч FІFA", першым уладальнікам якога летась стаў Месі. Іван Купарвас. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хаві, Ліянэль Месі і Крышціяну Раналду сталі намінантамі на прыз лепшаму гульцу Еўропы сезона-2010/11 па версіі УЕФА. |
|