Віктар Наважылаў: "Выйграць у Амерыкі — гэта даць ім аплявуху". 21.by

Віктар Наважылаў: "Выйграць у Амерыкі — гэта даць ім аплявуху"

05.08.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская зборная па водных лыжах упершыню ў гісторыі выйграла чэмпіянат свету

На чэмпіянаце свету па водных лыжах, які прайшоў у расійскай Дубне, беларуская зборная ўпершыню ў гісторыі заняла першае каманднае месца, абышоўшы "водналыжныя" дзяржавы — ЗША, Канаду, Італію, Францыю, Вялікабрытанію. Галоўны трэнер нашай зборнай Віктар Наважылаў нагадаў, што гэтыя чэмпіянаты свету 35 разоў выйгравала выключна зборная ЗША. Толькі 3 разы выйграць удалося Канадзе, двойчы — Францыі:

— Беларусь — не "водналыжная" дзяржава, і вельмі маленькая краіна ў параўнанні з Амерыкай і Канадай, якія дзесяцігоддзямі нікому не аддавалі чэмпіянаты свету. Выйграць яго ў Амерыкі, дзе яны, як у гольфе ці рэгбі, дамінуюць дзесяцігоддзямі, — гэта даць ім аплявуху. У Дубну прыехалі 22 амерыканскія спартсмены — і яны нічога не змаглі зрабіць з нашай шасцёркай. На банкеце пасля турніру яны з намі амаль не віталіся і амаль не заўважалі. А канадка, трохразовая чэмпіёнка свету, якая ўпала падчас аднаго з элементаў шматбор'я, падышла да нашай Наталлі Берднікавай і сказала: "Ладна, на гэты раз я дазволю табе штосьці выйграць". Такі снабізм вельмі адчуваўся, але наша каманда давяла сваю справу да канца".

Віктар Наважылаў нагадаў, што наша зборная — адзіная ў свеце, якая выйграла адразу ўсе чатыры афіцыйныя турніры — чэмпіянаты свету і Еўропы ў "класіцы" і за рыксенам. На рахунку нашай каманды 5 рэкордаў свету, 4 з іх — толькі ў фігурным катанні.

— За 46 гадоў існавання віду ніводнай краіне гэта не ўдавалася. Усё гэта зрабілі нашы спартсмены, і гэта дорага каштуе.

Нагадаем, што перамога на чэмпіянаце свету стала магчымай дзякуючы нашым водналыжнікам, якія ўваходзяць у сусветную эліту гэтага віду. Сярод іх шасціразовы чэмпіён Еўропы Алег Дзевятоўскі, дзесяціразовы чэмпіён свету Аляксей Жарнасек, Марыя Верамчук, чэмпіён Еўропы Герман Белякоў, рэкардсменка свету і трохразовая чэмпіёнка свету-2011 Наталля Берднікава, рэкардсменка свету Ірына Турэц.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская зборная па водных лыжах упершыню ў гісторыі выйграла чэмпіянат свету На чэмпіянаце свету па водных лыжах, які прайшоў у расійскай Дубне, беларуская...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика