Весляры заваявалі 8 медалёў і 6 ліцэнзій. 21.by

Весляры заваявалі 8 медалёў і 6 ліцэнзій

23.08.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю ў венгерскім Сегедзе завяршыўся чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ. Нашы алімпійскія надзеі вяртаюцца з 8 медалямі (1 залаты, 3 сярэбраныя і 4 бронзавыя) і з 6 пуцёўкамі ў Лондан-2012.

"Золата" належыць нашаму экіпажу каноэ-чацвёркі на дыстанцыі 1000 метраў (Дзмітрый Рабчанка, Дзмітрый Вайцішкін, Дзяніс Гаража, Аляксандр Валчэцкі). Калегі па байдарцы-чацвёрцы, алімпійскія чэмпіёны-2008 Раман Петрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук і Вадзім Махнеў медальныя традыцыі на гэты раз не падтрымалі: яны не трапілі ў галоўны фінал, і на старт у фінале В вырашылі не выходзіць. У выніку спартсмены засталіся без ліцэнзій на Алімпіяду на гэтай дыстанцыі. Праўда, атрымаць яе можна ў дадатковым адборы вясной 2012 года. Затое на дыстанцыі 200 м Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў разам з пуцёўкай у Лондан заваявалі бронзавы медаль. Дуэт алімпійцаў братоў Багдановічаў таксама застаўся без медалёў: яны сталі толькі шостымі ў спаборніцтвах каноэ-двоек на 1000 м, але алімпійскую ліцэнзію заваявалі. Сярэбраны медаль на гэтай дыстанцыі ўзяў і экіпаж мужчынскай каноэ-двойкі ў складзе Дзмітрыя Рабчанкі і Аляксандра Валчэцкага. За крок ад п'едэстала спынілася жаночая каноэ-адзіночка на дыстанцыі 200 м: Кацярына Герасіменка заняла чацвёртае месца.

Пяціразовы чэмпіён свету Дзяніс Гаража ў спаборніцтвах каноэ-адзіночак на 500 м прапусціў наперад расіяніна Уладзіміра Федасенку і не змог у шосты раз пацвердзіць свой тытул, задаволіўшыся "серабром". Сярэбраным прызёрам на 500 м стаў і байдарачнік Павел Мядзведзеў. Мінулагодні чэмпіён Еўропы Алег Юрэня стаў другім на дыстанцыі 5000 м у спаборніцтве байдарак-адзіночак, а віцэ-чэмпіёнка свету-2010 Марына Палтаран у спаборніцтвах на гэтай дыстанцыі жаночых байдарак-адзіночак заваявала бронзавы медаль.

Ліцэнзіі таксама заваявалі Аляксандр Жукоўскі і Алег Юрэня.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў венгерскім Сегедзе завяршыўся чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ. Нашы алімпійскія надзеі вяртаюцца з 8 медалямі (1 залаты, 3 сярэбраныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика