БАТЭ аддасць 160 тысяч еўра на аднаўленне царквы і на аперацыю дзяўчынцы
25.08.2011 19:20
—
Новости Спорта
|
БАТЭ аддасць 160 тысяч еўра на аднаўленне царквы і на аперацыю дзяўчынцы 25 жніўня, пасля ўпэўненай перамогі над “Штурмам”, футбалісты і трэнеры БАТЭ вярнуліся з Аўстрыі. У аэрапорце іх сустракала каля 100 фанатаў, сярод якіх былі карэспандэнты Еўрарадыё.
Проста побач з жоўта-блакітным аўтобусам старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі распавёў журналістам, на што футбалісты вырашылі выдаткаваць прызавыя грошы, якія клуб выдзеліць гульцам і трэнерам за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. А гэта 1 мільён 600 тысяч еўра. Капскі: “Мы разам з хлопцамі ўчора для сябе прынялі рашэнне: больш за 10% перадамо тым, каму хочам дапамагчы. У Барысаўскім раёне аднаўляецца царква ў вёсцы Зэмбін, разбураная яшчэ ў савецкія часы, падчас здымкаў фільма. І ў нас ёсць наша, барысаўская дзяўчынка. Яна для нас родная. У яе вельмі цяжкае захворванне, і мы вырашылі, што аплацім ёй аперацыю за мяжой. Калі табе Бог нешта дае — трэба дапамагаць людзям”. Анатоль Капскі падкрэслівае: гэта не яго асабістае рашэнне, так вырашыла каманда: “Так мае быць: калі табе добра — трэба, каб было добра ўсім”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 жніўня, пасля ўпэўненай перамогі над “Штурмам”, футбалісты і трэнеры БАТЭ вярнуліся з Аўстрыі. У аэрапорце іх сустракала каля 100 фанатаў, сярод якіх былі...
|
|