Спорт-тайм
23.09.2011
—
Новости Спорта
|
"Шахцёр" і "Дынама" выбылі з Кубка Беларусі
Салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама", якія змагаюцца за п'едэстал у чэмпіянаце, не вытрымалі кубкавай барацьбы і выбылі з гэтага турніру на стадыі 1/8 фіналу. Салігорцы, працягваючы традыцыю ў чэмпіянаце, дзе яны маюць пяць нічыіх, працягнулі яе і ў Кубку, згуляўшы ў асноўны час з лікам 0:0 з "Гомелем", а ў серыі пенальці страціўшы шанцы на ўдзел у чвэрцьфінале. Гамяльчане, праўда, не той супернік, саступіўшы якому, ствараеш сенсацыю: у барацьбе за медалі чэмпіянату клуб пакуль замацаваўся на трэцім месцы. А вось сталічнае "Дынама" саступіла камандзе, якая ў сёлетнім чэмпіянаце гучнымі (ды і ўвогуле) перамогамі не вызначаецца. Апошнюю вікторыю ў чэмпіянаце гродзенскі "Нёман" святкаваў аж у чэрвені. На мінулым тыдні каманда з Гродна сустракалася з мінчанамі ў межах чэмпіянату, і дынамаўцы святкавалі тады перамогу 2:1, хоць і "Нёман", трэба аддаць яму належнае, выглядаў годна. Зараз гродзенскі клуб узяў рэванш — 2:1. А ў мінскага "Дынама" чарговая кубкавая сенсацыя са знакам мінус. Такім чынам, у сёлетні чвэрцьфінал прабіліся тры каманды з другога дывізіёна і адна — з трэцяга, а таксама "Гомель" "Нёман" і "Нафтан" з вышэйшай лігі. Вось вынікі астатніх матчаў: "Нафтан" (Наваполацк) — "Партызан" (Мінск) (Д2) — 2:1 . "Белкард" (Гродна) (Д2) — СКВІЧ (Мінск) (Д2) — 1:2. "Ведрыч-97" (Речыца) (Д2) — "Ліда" (Д3) — 1:2. "Рудзенск" (Д2) — "Клечаск" (Д2) — 1:3 . "Дынама" ўпершыню перайграла рыжан на іх пляцоўцыУпершыню за гісторыі выступленняў у Кантынентальнай хакейнай лізе сталічнае "Дынама" адолела рыжскіх аднаклубнікаў на іх пляцоўцы. Асноўны час завяршыўся з нічыйным вынікам 2:2, а ў серыі булітаў наш клуб быў мацнейшым 2:0. У складзе мінскага "Дынама" вызначыліся Аляксандр Кулакоў і Лібар Піўко. Буліты рэалізавалі Збынек Іргл і Джэф Плат. Алена КРАВЕЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Шахцёр" і "Дынама" выбылі з Кубка Беларусі Салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама", якія змагаюцца за п'едэстал у чэмпіянаце, не вытрымалі...
|
|