СПОРТ- ТАЙМ. 21.by

СПОРТ- ТАЙМ

15.11.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барысаўскі БАТЭ выбыў з розыгрышу Кубка Беларусі

Нечаканы вынік прынёс матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі паміж барысаўскім БАТЭ і брэсцкім "Дынама". Чэмпіён Беларусі прайграў брастаўчанам 1:3 і выбыў з далейшага розыгрышу. У другім матчы "Мінск" адолеў "Белшыну" — 3:0. Астатнія паядынкі праходзілі 21 верасня, і ў 1/4 фіналу выйшлі СКВІЧ (Мінск, Д2), "Нафтан" (Наваполацк), "Ліда" (Д3), "Клечаск" (Клецк, Д2), "Нёман" (Гродна), "Гомель". Матчы гэтай стадыі пройдуць вясной 2012 года.

Моладзевая зборная перамагла каманду Сан-Марына

У кваліфікацыйным матчы моладзевая зборная пад кіраўніцтвам Юрыя Шуканава выйграла ў каманды Сан-Марына — 2:0. У першым тайме лік адкрыў Дзмітрый Хлебасолаў, які рэалізаваў пенальці, а ў другім лічбы на табло падвоіў Аляксандр Куган. Становішча ў 1-й групе наступнае: Германія 18 ачкоў (6 матчаў, розніца мячоў — 28-5), Беларусь — 10 (6, 10-8), Грэцыя — 9 (5, 13-9), Боснія і Герцагавіна — 7 (4, 9-5), Кіпр — 3 (5, 9-14), Сан-Марына — 0 (6, 0-28).

Футбалісты алімпійскай зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева правялі першы з двух таварыскіх матчаў на Аравійскім паўвостраве: унічыю згулялі з алімпійскай дружынай Саудаўскай Аравіі (0:0). Сёння яны згуляюць супраць равеснікаў з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. А вось запланаваны на 11 лістапада матч галоўнай каманды краіны са зборнай Нігера не адбыўся. Федэрацыя ААЭ не паспела ўзгадніць з ФІФА ўмовы правядзення сустрэчы на сваёй тэрыторыі. Сёння падапечныя Бернда Штанге павінны сустрэцца з камандай Лівіі.

Зборная Беларусі заняла апошняе месца на Кубку Палесся

Хакеісты зборнай Беларусі ў апошнім матчы на Кубку Палесся разгромна саступілі камандзе Даніі (2:8) і занялі апошняе месца на гэтым міжнародным турніры. У папярэднім матчы наша каманда, сабраная ў асноўным з гульцоў чэмпіянату Беларусі, саступіла зборнай Расіі (1:4), а стартавала з пройгрышу славенцам — 0:6. Гэта быў першы турнір пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера фіна Кары Хейкіля. Пераможцам турніру стала другая зборная Расіі, якая выйграла ўсе матчы.

Расіяне выйгралі Кубак Прэзідэнцкага клуба

Зборная Расіі другі год запар перамагае на міжнародным турніры юных хакеістаў "Кубак прэзідэнцкага спартыўнага клуба". У вырашальным матчы падапечным Паўла Бауліна ўдалося абыграць беларускую юніёрскую зборную — 4:2. Трэцяе месца заняла каманда Славеніі.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскі БАТЭ выбыў з розыгрышу Кубка Беларусі Нечаканы вынік прынёс матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі паміж барысаўскім БАТЭ і брэсцкім "Дынама". Чэмпіён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика