Домрачава зноў на п'едэстале. 21.by

Домрачава зноў на п'едэстале

03.02.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нарвежскім Халменколене 2 лютага стартаваў сёмы этап Кубка свету, дзе Дар'я Домрачава зноў паднялася на п'едэстал. Апярэдзіць асноўную суперніцу — немку Магдалену Нойнер — у спрынце Дар'я не здолела, але заняла другое месца.

Беларуска на нуль прайшла першую стральбу і да другога агнявога рубяжа не саступала Нойнер у хуткасці. А вось падчас стральбы стоячы Домрачава дапусціла адзін промах, у той час як немка адстралялася на нуль. У выніку на фінішны круг Дар'я выйшла, саступаючы Нойнер 27 секундаў. На апошнім крузе беларуска яшчэ 11 секундаў саступіла лідару. Але другое месца за сабой усё ж захавала.

Такім чынам, у стартавай гонцы сёмага этапа, спрынце, Дар'я Домрачава выступіла не так бліскуча, як у папярэдняй гонцы на шостым этапе, дзе яна была найлепшай і ў стральбе, і ў хуткасці. Тым не менш, гэта дзявятае прызавое месца беларускі ў сезоне. Яна па-ранейшаму на другім месцы ў агульным заліку Кубка свету пасля Магдалены Нойнер.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нарвежскім Халменколене 2 лютага стартаваў сёмы этап Кубка свету, дзе Дар'я Домрачава зноў паднялася на п'едэстал. Апярэдзіць асноўную суперніцу — немку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика