Фігурысты свету выпрабуюць моц беларускага лёду
09.02.2012
—
Новости Спорта
|
Турнір сусветнага маштабу па фігурным катанні сярод юніёраў пройдзе ў Мінску з 27 лютага па 4 сакавіка. Пляцоўкай для спаборніцтваў стане спартыўны комплекс "Мінск-Арэна". Моц беларускага лёду выпрабуюць юныя спартсмены з 50 краін. Як расказала генеральны сакратар Беларускага Саюза канькабежцаў Юлія Комлева, спаборніцтвы па фігурным катанні планетарнага ўзроўню наша краіна прымае ўпершыню: — Права на іх правядзенне Беларусь атрымала дзякуючы таму, што ў 2009 годзе ў нас прайшоў турнір серыі Гран-пры, вельмі высокі ўзровень якога быў адзначаны. Сёлета выступаць будуць самыя моцныя маладыя фігурысты з Расіі, Канады, ЗША, Францыі, Італіі і іншых краін. Беларусь у адзіночным катанні прадставяць Павел Ігнаценка і Крысціна Дзеравянка. Удзельнічае і спартыўная пара ў складзе Марыі Паляковай і Міхаіла Фамічова і танцавальная — Вікторыя Кавалёва і Юрый Бяляеў. Адметна тое, што нашы спартсмены атрымаюць магчымасць пакатацца на родным лёдзе разам з лепшымі маладымі фігурыстамі планеты, да таго ж на турнір прыедуць многія вядомыя ў свеце трэнеры. Такі ўзровень спаборніцтваў павышае спартыўны прэстыж Беларусі. Квіткі каштуюць ад 20 да 100 тысяч рублёў. Іх можна набыць у касах: "Мінск-Арэна" 8(017) 253 45 98 "ТыкетПро" 8(017) 293 42 42 "Білецік" 8(017) 200 12 34 "КвіткіБел" 8(017) 321 00 81. Папярэднія групавыя заяўкі: 8(017)202 40 98Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турнір сусветнага маштабу па фігурным катанні сярод юніёраў пройдзе ў Мінску з 27 лютага па 4 сакавіка. Пляцоўкай для спаборніцтваў стане спартыўны комплекс...
|
|