Уладзімір Ігнацік: "Заўсёды трэба біцца да канца". 21.by

Уладзімір Ігнацік: "Заўсёды трэба біцца да канца"

10.04.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Беларусі абыграла баснійскіх тэнісістаў у чарговым матчы Кубка Дэвіса

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе выйграла матчавую сустрэчу другога раўнда ІІ Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса ў каманды Босніі і Герцагавіны (4:1). Да выхаду ў першую групу, адкуль летась нашы тэнісісты вылецелі, застаецца адзін крок. 14-16 верасня беларуская каманда сыграе вырашальны матч супраць зборнай Польшчы.

А вырашальнае ачко нашай камандзе ў гэтым матчы прынёс Уладзімір Ігнацік (275-ты ў сусветным рэйтынгу). У першы дзень беларуска-баснійскага супрацьстаяння ён выйграў у другога нумара каманды суперніка Даміра Дзумхура, апошні, у сваю чаргу, перайграў першага нумара Амера Дзеліча. Паядынак выдаўся ўпартым: толькі першы сэт доўжыўся больш за гадзіну і завяршыўся на тай-брэйку з лікам 18:16 (!) на карысць нашага тэнісіста. Праз 2 гадзіны 49 хвілін лік стаў канчатковым — 7:6, 7:6, 6:4.

<І>— Гэта быў цяжкі матч, у нас абодвух атрымлівалася падача. Якія думкі былі? Ніякіх. Я не думаў пра лік. Я ведаў, што проста трэба гуляць. Заўсёды трэба біцца да канца. Увогуле ў маёй кар'еры былі і больш працяглыя тай-брэйкі: неяк я саступіў 29:31, — падзяліўся Уладзімір Ігнацік пасля матча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Беларусі абыграла баснійскіх тэнісістаў у чарговым матчы Кубка Дэвіса Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе выйграла матчавую сустрэчу другога раўнда...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика