Кобрынскіх юнакоў за два месяцы навучылі азам хакея на траве. 21.by

Кобрынскіх юнакоў за два месяцы навучылі азам хакея на траве

11.05.2012 17:20 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кобрынскіх юнакоў за два месяцы навучылі азам хакея на траве


Сёлета новае дыханне на Кобрыншчыне атрымала развіццё хакея на траве. На сучасным гульнявым полі са штучным пакрыццём стадыёна “Юнацтва” распачалі трэніроўкі навучэнцы мясцовых школ і сярэдніх спецыяльных устаноў.



Два месяцы займаецца з рабятамі вопытны настаўнік дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па зімніх відах спорту Анатоль Сыцэвіч. У Анатоля Андрэевіча зайздросныя старонкі прафесійнай спартыўнай кар’еры. Так, адзін з яго былых выхаванцаў беларус Алег Мазурык быў залічаны ў зборную СССР па хакеі на траве. Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням упершыню зборная БССР атрымала пуцёўку на Алімпійскія гульні. Анатоль Сыцэвіч сам гуляў у хакей на траве ў брэсцкай камандзе “Будаўнік”, якая ўваходзіла ў першую і вышэйшую нацыянальныя лігі. Пятнаццаць гадоў трэнер працаваў па спецыяльнасці ў Злучаных Штатах Амерыкі. Тым не менш прыняў рашэнне вярнуцца на радзіму.

Усяго два месяцы спатрэбілася Анатолю Сыцэвічу, каб добра навучыць кобрынскіх юнакоў азам хакея на траве. Першыя вынікі праявіліся ў час правядзення рэспубліканскай спартакіяды сярод спартыўных школ, якая праводзілася ў сакавіку ў Брэсце. Кобрынская дружына заняла шостае месца.



Трэнер лічыць, што на сучасным этапе сакрэт поспеху ў большасці сваёй залежыць ад кадравага рэзерву каманды, паколькі спартыўная база ў Кобрыне – бадай, адна з самых лепшых і сучасных у краіне.

Анатоль Сыцэвіч адзначае, што, нягледзячы на кароткі тэрмін, ужо “заблішчалі” сваім талентам, воляй да перамогі, магчыма, будучыя “зоркі” айчыннага хакея – Арцём Штык і Арцём Картэлісец з СШ № 8, Яўген Зелянкоў з СШ № 4, Кірыл Хрысцюк і Віктар Кулінко з ДПТК будаўнікоў, Аляксандр Анцута, Дзмітрый Ацюскін і Валерый Гаўрылюк з Астроміцкай СШ. Рабяты жадаюць працягваць хакейную кар’еру і плануюць паступіць у спартыўныя навучальныя ўстановы. У бліжэйшых планах хакеістаў – удзел у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь.

Усім, хто зацікавіўся гэтым відам спорту і жадае пачаць трэніроўкі, неабходна звярнуцца ў Кобрынскую лядовую арэну ці патэлефанаваць на нумар 828-27-74 (МТС). 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сучасным гульнявым полі са штучным пакрыццём стадыёна "Юнацтва" распачалі трэніроўкі навучэнцы мясцовых школ і сярэдніх спецыяльных устаноў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика