Рускія наступаюць, а чэмпіёны буксуюць
12.06.2012
—
Новости Спорта
|
У пятніцу ў Варшаве матчам Польшча — Грэцыя стартаваў 14-ы чэмпіянат Еўропы па футболе. Напярэдадні матча на Нацыянальным стадыёне адбылася цырымонія адкрыцця турніру. Яна атрымалася маляўнічай: венгерскі піяніст Д'ёрдзь Адам сыграў эцюд Шапэна і жангляваў мячом, а дзяўчаты ў пярэстых сукенках кружыліся ў танцы. Першы гол чэмпіянату на 17-й хвіліне матча адкрыцця Еўра-2012 забіў лідар зборнай Польшчы нападаючы Роберт Левандоўскі, аднак у другім тайме грэкі зраўнялі лік, і матч так і скончыўся ўнічыю. Характэрна, што ў матчы адкрыцця суддзя паказаў дзве чырвоныя карткі. Другі матч групы А — Расія — Чэхія — скончыўся пераканаўчай перамогай нашых усходніх суседзяў — 4:1. Другі гульнявы дзень прынёс першую сенсацыю чэмпіянату: у квартэце В, які завецца "групай смерці", зборная Даніі, якой практычна прадказвалі статус аўтсайдара, узяла і абгуляла віцэ-чэмпіёнаў свету каманду Галандыі — 1:0. Аранжавым давядзецца моцна папацець, каб прабіцца ў плэй-оф, таму што каманда Германіі з такім жа лікам перамагла Партугалію і поўная рашучасці перамагаць і далей, ну а партугальцы, натуральна, раззлаваныя стартавым паражэннем. Дзейныя чэмпіёны свету і Еўропы іспанцы не змаглі перайграць у першым матчы групы С італьянцаў — 1:1 — і не асабліва парадавалі балельшчыкаў сваёй гульнёй. А вось іх суседзі па групе харваты памяталі пра тое, з кім ім гуляць у далейшым, не сталі разгойдвацца, і ў першай гульні "ўтрамбавалі" ірландцаў — 3:1. 30 000 літраў піва У Кіеве заўзятары, якія наведалі афіцыйную фан-зону за першыя два дні чэмпіянату, выпілі 30 тысяч літраў піва, паведамілі ў адміністрацыі ўкраінскай сталіцы. З пачатку Еўра-2012 кіеўскую фан-зону наведала каля 100 тысяч чалавек. За два дні было рэалізавана больш за 10 тысяч хот-догаў і 3 тысячы порцый марожанага. Кныр-вяшчун спрыяў Швецыі і Францыі Кныр-вяшчун па мянушцы Фунцік зрабіў другі прагноз на ўчарашнія матчы Еўра-2012. Кабан у дадзены момант знаходзіцца ў спецыяльна зробленым загончыку на тэрыторыі фан-зоны на славутым кіеўскім Хрышчаціку. У матчах групы D "празарлівец" аддаў перавагу камандам Швецыі і Францыі. Сёння мы ўжо ведаем, ці спраўдзіліся яго прадказанні, нагадаем толькі, што раней ён адгадаў перамогу зборнай Расіі, але "праляцеў" з перамогай Польшчы. Жанчынам з мужчынамі нельга Урад Ірана наклаў вета на прагляд жанчынамі сумесна з мужчынамі матчаў Еўра-2012 у барах, кавярнях і рэстаранах. "Гэта недарэчная сітуацыя, калі жанчыны і мужчыны глядзяць футбол разам, — перадае АFР словы намесніка начальніка паліцыі Бахмана Каргара. — Мужчыны падчас прагляду гульняў хвалююцца, паводзяць сябе вульгарна або дазваляюць брудныя жарты. Жанчыны павінны падзякаваць паліцыі за такое рашэнне". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу ў Варшаве матчам Польшча — Грэцыя стартаваў 14-ы чэмпіянат Еўропы па футболе. Напярэдадні матча на Нацыянальным стадыёне адбылася цырымонія адкрыцця... |
|