Еўра-2012. Гульня, якую мы чакалі
23.06.2012
—
Новости Спорта
|
Чэмпіянат Еўропы па футболе ўступіў у заключную стадыю. Цяпер лёс удзельнікаў вырашаецца ў адным матчы з моцным эмацыйным фонам і неабходнай канцэнтрацыяй зборных. Між іншым, ужо вядомы першы паўфіналіст. Партугальцы хоць з мінімальным лікам, але ўпэўнена перамаглі чэхаў — 1:0. Ну а пакуль іншым зборным-чвэрцьфіналістам яшчэ трэба цалкам сфарміраваць склад паўфінальных шчасліўчыкаў, эксперты "Звязды" разважаюць пра турнір, фіяска Расіі і каляфутбольную атмасферу сёлетняга першынства. Сяргей БАЛАНОВІЧ, паўабаронца салігорскага "Шахцёра": — Рады, што на групавым этапе не было матчаў, якія завяршыліся з лікам 0:0. Гэта пазітыўны момант. Каманды імкнуліся атакаваць, а не "сушыць" гульню, як гэта было на апошнім чэмпіянаце свету, дзе, мяркую, хапала пасрэдных матчаў. Усе зборныя на сваім узроўні. Персанальна за кімсьці на першынстве не сачу, але добрыя галы забіў Алан Дзагоеў. Акрамя яго, мне спадабаўся ўкраінец Яўген Канаплянка, але яму, як і шматлікім маладым гульцам, уласціва нервовасць. А вось расчараваны я вынікамі зборных Расіі і Украіны. Хацелася, каб яны прайшлі далей. Як стаўлюся да таго, што склад удзельнікаў наступнага Еўра пашыраць да 24 каманд? Канкрэтна не задумваўся, але для зборнай Беларусі гэта будзе дадатковы шанц, магчымасць, трапіць на чэмпіянат Еўропы. Аляксей КУЛЬБАКОЎ, рэферы ФІФА: Вадзім БРАЗОЎСКІ, выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера ФК "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна): — Шчыра прызнаюся, ад чэмпіянату Еўропы я не чакаў пэўных навінак. Так пакуль і адбываецца. Гляджу футбол, бачу, як каманды па тактыцы гуляюць у 3 абаронцы, у 5 паўабаронцаў. Цікава, а што яшчэ новае можна прыдумаць у футболе? Перажываў я за зборную Расіі, але, на жаль, яна расчаравала. Аб прычынах, калі не знаходзішся ў калектыве, казаць цяжка, аднак каманда да гэтага турніра ў іх падабралася сапраўды нядрэнная. Галоўным прэтэндэнтам на "золата" мне бачыцца зборная Іспаніі. З іншага боку хочацца разнастанасці, убачыць новага пераможцу. Лашчаць вока і запоўненыя балельшчыкамі стадыёны. У гэтым пытанні чэмпіянат яўна не падводзіць. Артур ЖОЛЬ, журналіст газеты "Прессбол": — Еўра-2012 добрае тым, што 15 з 16 зборных-удзельніц напярэдадні апошніх матчаў групавой стадыі мелі шанцы трапіць у плэй-оф. Мне здаецца, гэтага ўжо не будзе праз чатыры гады, калі кантынентальны форум пашыраць да 24 месцаў дзеля "падтрымкі Плаціні ва Усходняй Еўропе". У Польшчу і ва Украіну трапілі сапраўды класныя зборныя. І Данія была далёка не аўтсайдарам групы смерці, дзе гуляла з Германіяй, Галандыяй і Партугаліяй, а яшчэ больш узмацніла напружанасць. Высветліць фаварытаў у чвэрцьфінальных парах таксама вельмі складана. Цудоўны чэмпіянат. І мне здаецца, што мы атрымліваем асалоду ад апошняга "сакавітага" Еўра! Міхаіл АНДРУЖЭЙЧЫК, заслужаны трэнер Беларусі, дацэнт кафедры футбола і хакея Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры: — На чэмпіянаце мне падабаецца ўсё. Акрамя пэўных рэферы, якія не залічылі гол Украіны ў вароты Англіі, не заўважалі парушэнні ў супрацьстаянні Польшчы і Расіі. Але гэта асобныя фрагменты. Ад усіх зборных у мяне добрыя ўражанні. Германія, Партугалія, Іспанія... Галандцы таксама добра гуляюць, але ў іх змена пакаленняў. Напэўна, занадта перахвалілі каманду. Стварылі вакол яе штучны ўзровень "усіхперамагальнай" зборнай. Харватаў я лічу лепшай па характары славянскай камандай на чэмпіянаце. А вось у правале Расіі не вінаватыя футбалісты, вінаваты трэнер. Дзік Адвакат найперш цудоўны клубны трэнер, яго "Зеніт" перамог усіх у Расіі. У фінале я хацеў бы ўбачыць Іспанію і Германію. Астатнія імкнуцца канкурыраваць на роўных, але, здаецца, ім саступаюць. Агульны ўзровень футбола ў Еўропе досыць высокі. І я не згодны, што ў чэмпіянаце з 24 зборнымі будуць прахадныя гульні. Тарас ШЧЫРЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіянат Еўропы па футболе ўступіў у заключную стадыю. Цяпер лёс удзельнікаў вырашаецца ў адным матчы з моцным эмацыйным фонам і неабходнай канцэнтрацыяй...
|
|