Кацярына КАРСТЭН: “Калі садзішся ў лодку, хваляванне застаецца на беразе”
24.07.2012
—
Новости Спорта
|
![]() -- Шчыра кажучы, спачатку пры падрыхтоўцы да Гульняў былі праблемы з лодкай, але іх вырашылі і зараз пра гэта, напэўна, ужо ўспамінаць і не варта, -- кажа тытулаваная спартсменка. -- Гэта ўжо ваша шостая Алімпіяда. Складана так доўга выступаць ды яшчэ паказваць вынікі? -- Мне больш псіхалагічна складаней, чым фізічна. Вялікая адказнасць, многія чакаюць ад мяне не проста медаля, а менавіта залатога. Цісне ўсё гэта. Неяк нават на вуліцы аматары спорту пазналі, падышлі і адразу ж: “Ну што, зможаце заваяваць “золата”? -- А самі як адчуваеце? -- Падрыхтоўка прайшла па плане, усе нагрузкі вытрымала… Іншая справа, што пакажуць саперніцы, бо з некаторымі ў гэтым сезоне я нават і не сустракалася. -- А можа быць такое, што спартсмен чатыры гады рыхтуецца да Гульняў, а падчас спаборніцтваў “перагарыць” і -- да пабачэння? -- Безумоўна, можа. Але я не павінна. Усё ж такі гэта мая шостая Алімпіяда, як кажуць, ужо не дзяўчынка. Калі садзішся ў лодку, хваляванне сыходзіць, яно застаецца на беразе. Застаецца толькі канцэнтрацыя на гонку. -- Зараз, можа, рыхтаваліся па нейкай спецыяльнай методыцы? -- Не, усё звычайна. -- Вам спартыўныя чыноўнікі нейкі план на Гульні паставілі? -- У вочы не казалі, што нешта канкрэтна я павінна, але ж вядома, што чакаюць толькі “золата”. Безумоўна, усе хочуць перамагчы. А як там атрымаецца?.. -- Скажыце шчыра: веславанне за такі доўгі час не абрыдла? -- Ды не. Больш надакучылі раз’езды, зборы… Я нават не выключаю, што яшчэ і на сваёй сёмай Алімпіядзе ў 2016 годзе выступлю. -- Ніколі не думалі, чым будзеце займацца пасля таго, як пакінеце спорт? -- Нешта ў гэтым годзе ў журналістаў стала каронным пытанне пра маё заканчэнне кар’еры. Што вам адказаць? Не ведаю пакуль. Усё жыццё ў мяне прайшло ў спорце, у гэтым годзе наогул быў юбілей -- 25 гадоў, як займаюся веславаннем. А 2 чэрвеня адзначыла і яшчэ адзін юбілей -- саракагоддзе. Без спорту нават і не ведаю, чым буду займаць сябе. -- Грэх не зрабіць у юбілейны год сабе падарунак? -- Я таксама так думаю. -- Вы па-ранейшаму жывяце ў Германіі? -- Так, у невялічкім гарадку пад Кёльнам. -- Ведаю, што і ваша дачка Аляксандра таксама пачала займацца веславаннем? -- Спрабуе сябе, трэніруецца. Яна ж маленькая пастаянна са мной была на трэніроўках, бачыла, што гэта за хлеб. Жыла веславаннем разам з мамай, вырасла на гэтым. Неяк пасля майго выступлення на чэмпіянаце свету заявіла: “Я таксама буду займацца гэтым відам спорту”. Сашы зараз 14 гадоў, хацела крыху пазней аддаць яе ў спорт, але сказаў сваё слова муж Вільфрэд. У спорт -- дык у спорт. Гэта ж асэнсаваны выбар чалавека, не дзіця ўжо. -- Ёсць ужо ў яе свае поспехі? -- Скажам так -- лакальнага маштабу. -- Вы ёй нешта падказваеце? -- Падказваю, але добра было б, каб яна яшчэ і слухала. Неяк прыехала да дачкі на спаборніцтвы, а трэнер мне: “Бацькам нельга даваць парады”. Кажу: “Я -- не маці, а таксама трэнер”. -- А да бабулі ў беларускую вёсачку прыязджае? -- Рэдка атрымліваецца, бо ў Германіі канікулы малыя. А калі ў Аляксандры канікулы, у мяне разгар сезона. Таму разам прыязджаем у Беларусь нават і не кожны год. Зараз вось перад ад’ездам я з’ездзіла да мамы, павіншавала яе з 75-годдзем. Адным словам, ёсць дзеля каго ўдала выступіць у Лондане... -- Поспехаў! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За некалькі дзён да пачатку Алімпіяды ў Лондане карэспандэнт “Народнай Волі” пагутарыў з капітанам беларускай алімпійскай зборнай Кацярынай КАРСТЭН.
|
|